Темы

Вясновыя пасяўныя работы распачаліся ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна

Вясновыя пасяўныя работы распачаліся ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна. З кожным днём

сыходзіць з глебы вільгаць, таму сяўбу яравых культур неабходна правесці за кароткія тэрміны.

Механізатар ААТ “Новая Друць” Аляксандр ДЗЕВАЧКОЎ адным з першых вывеў у поле сваю тэхніку.

…Да краю поля каля вёскі Сцёхава набліжаецца трактар BELARUS-12 21 з пасяўным агрэгатам СПУ6, якім кіруе вопытны механізатар Аляксандр Цімафеевіч. Ён сее ячмень. І сёння бліжэй да вечара дзённае заданне ў 15 га ім выканана паспяхова і з вялікім запасам.

– Сялянская праца знаёма мне з самага ранняга дзяцінства, – распавядае Аляксандр Дзевачкоў. – Да службы ў войску рабіў разам з бацькам, і пасля таго, як дэмабілізаваўся, вярнуўся ў тадышні калгас “Наша Перамога”, дзе рабіў вадзіцелем, а потым перайшоў на трактар.

Родам  Аляксандр Цімафеевіч з вёскі Сурды. Пасля службы ў войску асабліва не раздумваў, а цвёрда вырашыў звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Апошнія 14 гадоў працуе механізатарам у ААТ “Новая Друць”.

Сялянская праца – нялёгкая, складаная. Падчас пасяўной і ўборачнай механізатары шчыруюць у полі ад раніцы і да вечара.

Дома Аляксандра заўсёды чакае жонка. У іх трое дзяцей і трое ўнукаў. Гэта дае дадатковыя сілы і працаваць, і быць мацнейшым за любыя абставіны.

                                                         Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

            Фота аўтара.

Последние новости

Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Минске начинает работу крупнейшая агропромышленная выставка «Белагро-2025»

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси изменили условия господдержки при строительстве и кредитовании жилья

2 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Мир начинается с детства.

2 июня 2025
Читать новость
Культура

Играй и пой, гармонь любимая! Традиционный праздник прошел в Белыничском районе

2 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем