Темы

Выйшлі ў фінал і занялі ганаровыя месцы

Прадстаўнікі БУКПЖылкамгаспрынялі ўдзел у ХVІІІ летняй абласной галіновай спартакіядзе, якая праходзіла ў Магілёве пры падтрымцы Магілёўскага абкама прафсаюза мясцовай прамысловасці і камунальнабытавых прадпрыемстваў.

У фінальных спаборніцтвах па валейболе ўдзельнічал 16 каманд. Гульні праходзілі па алімпійскай сістэме, згодна з умовамі якой, прайграўшыя каманды адразу выбываюць з барацьбы. Бялынічане ў прамежкавым этапе выйгралі тры матчы запар, але ў фінале спыніліся ўсяго за крок ад перамогі, на ганаровым, другім, месцы, саступіўшы толькі гульцам Бабруйскага гарводаканала. Бабруйчане, да слова сказаць, з’яўляюцца шматгадовымі пераможцамі спартакіяды і прадстаўляюць Магілёўшчыну на рэспубліканскіх спраборніцтвах па валейболе. Нягледзячы на тое, што нашы спартсмены занялі толькі другое месца, яны дастойна прадставілі сябе і паказалі выдатную гульню.

Яшчэ адзін працаўнік прадпрыемства, Міхаіл ЦЕЦЕРУКОЎ, заняў ІІІ месца ў індывідуальным заліку на першынстве па гіравым спорце. Спартсмены ўзнагароджаны дыпломамі галіновага прафсаюза і грашовымі прэміямі.

       Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

         Фота з архіва БУКП “Жылкамгас”.

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем