Темы

Яна жыве мастацтвам

Яна жыве мастацтвам

Анастасія ЛАПО – сціплая і спакойная дзяўчынка, але разам з тым таленавітая і старанная. Ужо тры гады прайшло пасля таго, як выкладчык па класе домры ДШМ Ала САЛДАЦЕНКА завітала да іх у клас з запрашэннем наведаць дзіцячую школу мастацтваў.

Насця паспяхова прайшла праслухоўванне. Нягледзячы на свой зусім юны ўзрост, яна шмат ведала аб самабытнасці і высакароднасці домры.

Трэба аддаць належнае і выкладчыцы юнай музыканткі Але Салдаценка, якая ўпэўнена, што без любові да дзяцей і свайго прадмета немагчыма стаць добрым педагогам.

– Урокі па спецыяльнасці праходзяць iндывiдуальна два разы на тыдзень, – распавядае настаўніца. – З 2-га класа, калі дзіця асвоіць інструмент, пачынаюцца заняткі ў ансамблі. Таксама юныя музыканты наведваюць урокі сальфеджыа, а з 4-га класа – заняткі па музычнай літаратуры. Прадметаў не так шмат, але яны патрабуюць увагі і самааддачы.

Анастасія Лапо пастаянна прымае ўдзел у розных конкурсах і алімпіядах. Зараз Насця і яе выкладчык рыхтуюцца да ІІ міжнароднага конкурсу Open MoloFantasу, ІІ рэгіянальнага выканаўцаў на струнных інструментах і конкурсу-фестывалю «Крыштальная сняжынка», якія ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, будуць праходзіць дыстанцыйна.

– Я вельмі люблю музыку, якую граюць на домры. Калі гляджу на выступленні іншых удзельнікаў фестываляў, з’яўляецца яшчэ большае жаданне дасягаць новых поспехаў. Вельмі рада, што гэты важны выбар майго любімага занятку дапамагла зрабіць мой педагог, – распавядае дзяўчынка. 

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем