Темы

З 2000 года ў Бялынічах пачаў функцыянаваць Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для “асаблівых” дзяцей

З 2000 года ў Бялынічах пачаў функцыянаваць Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для “асаблівых” дзяцей.

– Нашы спецыялісты, настаўнікі-дэфектолагі і выхавацелі аказваюць неабходную карэкцыйна-педагагічную дапамогу маленькім жыхарам Бялыніччыны, у якіх ёсць асаблівасці ў развіцці, – гаворыць дырэктар ЦКРНіР Інэса УСАВА. – У асноўным, гэта парушэнні маўлення.

Зараз карэкцыйную дапамогу ў ЦКРНіР атрымлівае 31 дзіця.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з больш глыбокімі парушэннямі псіхафізічнага развіцця праходзяць тут навучанне па спецыяльнай праграме. Для іх праводзяцца розныя мерапрыемствы, працуюць аб’яднанні па інтарэсах з улікам іх магчымасцей.

– Знаходзіцца шмат нераўнадушных людзей, кіраўнікоў арганізацый, прадпрымальнікаў, якія не праходзяць міма праблем “асаблівых” дзяцей, дапамагаюць ім, – дадае Інэса Міхайлаўна. – Значную падтрымку аказваюць аддзел па адукацыі райвыканкама, райсавет дэпутатаў, лясгас, ПМК-241, ПВГУП “Альфазварка” з Магілёва.

Сёлета ў ЦКРНіР адкрылася спецыяльная група на ўзроўні дашкольнай адукацыі. Усе наведвальнікі Цэнтра забяспечаны бясплатным харчаваннем, ажыццяўляецца іх падвоз з сельскай мясцовасці і горада.

                                              Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем