Темы

З песняй у душы

Мастацкі калектыў “Жніво” Галоўчынскага СДК ужо 2 гады знаёміць гледачоў нашага раёна, Магілёўскай вобласці і ўсёй краіны з роднай культурай і традыцыямі. Карэспандэнт раёнкі пагутарыла з ягостваральнікам і кіраўніком Леанідам ШУТОМ.

– Раскажыце, калі ласка, пра свой ансамбль, з чаго ўсё пачыналася?

– Пачалося ўсё 2 гады таму. Я пераехаў у 2017 годзе з Гомельшчыны ў Галоўчын і, паколькі я сам па сабе ідэйны чалавек, адразу пачаў арганізоўваць дзяцей, а пазней з’явілася ідэя стварыць “дарослы” калектыў. Мы завіталі ў госці да тых, хто пагадзіўся б спяваць у ансамблі, і нашы вакалісты адклікнуліся на прапанову.

– Ваш калектыў – гэта аматары, якія спяваюць ад душы ці яны маюць музыкальную адукацыю?

– Мы ўсе спяваем для душы і ад душы, але, вядома, яшчэ і вучымся. На рэпетыцыях займаемся пастаноўкай галасоў, складаем партытуры. Гэта складаны працэс, але яно таго варта.

– Які склад у вас на сённяшні дзень?

– У нас на дадзены момант 5 чалавек у калектыве і яшчэ 2 салісты з эстраднага ансамбля. Спяваюць у нас людзі звычайных прафесій: эканаміст, кухар у дзіцячым садзе, мама ў дэкрэце, пенсіянерка. Мы рады кожнаму і ўдзячны ім за тое, што іх душа ляжыць да песні. Члены калектыву актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах і фестывалях, умеюць усміхацца і дзяліцца добрым настроем.

– Вашы канцэрты карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў жыхароў аграгарадка. Як вы іх арганізоўваеце?

– За 2 гады мы далі больш за 90 канцэртаў. Усё арганізоўваем у асноўным сваімі сіламі, афармляем залу і рыхтуем сцэнарый. Старшыня Галоўчынскага сельвыканкама Аляксандр ЛЯЎКОВІЧ заўсёды аказвае вялікую падтрымку і дапамогу: падвозіць калектыў на канцэрты і конкурсы, дапамагае ў розных арганізацыйных момантах. Нас чакаюць усюды, часта пытаюцца, калі прыедзем у суседні горад ці вёску. На канцэрты заўсёды прыносяць хатнюю выпечку і кветкі. Пад Новы Год мы наведвалі жывёлагадоўчыя аб’екты ААТ “Бялынічы” і сваімі канцэртамі стваралі для людзей святочны настрой.

– За гэтыя два гады вы займалі прызавыя месцы на шматлікіх конкурсах. У чым сакрэт перамог?

– У нас ёсць вельмі жорсткі прынцып – спяваць выключна жывым гукам, ніякай фанаграмы. Наша мэта – перадаць атмасферу, каб глядач атрымаў задавальненне і выйшаў з залы з цяплом у душы. Таму на конкурсах мы ў звыклым асяроддзі. Ездзім настолькі часта, наколькі гэта магчыма, займаем прызавыя месцы, становімся дыпламантамі і лаўрэатамі. Зараз працуем над тым, каб атрымаць званне народнага калектыву.

– Адкуль бярэце бясконцую энергію і аптымізм?

– Мой жыццёвы прынцып – увесь час рухацца наперад, не звяртаць увагу на непрыемнасці і няўдачы, а старацца размаляваць гэты свет яркімі фарбамі. Вельмі дапамагае любімая жонка, не ведаю, што рабіў бы без яе падтрымкі. Надаюць сіл імкненне людзей да мастацтва і шчаслівыя вочы ўдзячных гледачоў. А таксама любімае хобі – разьба па дрэве. Калі ты маеш магчымасць стварыць нешта вельмі прыгожае практычна з нічога, гэта натхняе.

      Аліна ЦЫГАНІЙ.

      Фота Святланы Магілеўчык і

         з асабістага архіва Леаніда Шута.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем