Темы

З сытным абедам і праца спорыцца

Спрыяльныя ўмовы надвор’я далі старт ранняй веснавой пасяўной кампаніі. Для механізатараў пачалася гарачая пара, і кожная хвіліна ў іх зараз на ўліку, таму перапынак у напружаным працоўным дні можна зрабіць толькі на гарачы абед, які, як правіла, дастаўляюць прама ў поле.

Якім чынам арганізавана сістэма харчавання ў СВК “Калгас “Радзіма”, расказалі журналісту райгазеты “Зара над Друццю” ў калгаснай сталовай.

На гадзінніку 9.30. Перад будынкам пункта харчавання напагатове ўжо тры аўтамабілі.

Загадчыца калгаснай сталовай Тамара ФРАЛОВА распавядае, што з 10 да 12 у гаспадарцы абед, а гэта значыць, ужо ў 9.45 гарачае харчаванне трэба адправіць у поле. Работнікі сталовай гэта ведаюць – працуюць тут не першы год, таму ў кухараў Алены ПЛАТАНЕНКА і Валерыя ЦЫГАНКОВА ўсё гатова. Яны строга прытрымліваюцца расклада, і пасля адпраўкі ў поле абеду, прымаюцца за прыгатаванне вячэры, якую механізатары гаспадаркі будуць атрымліваць з 15 да 17 гадзін.

– Сёння на абед боршч, рысавая каша, каўбаскі па-магілёўску і гуляш, – зачытвае меню Тамара Іванаўна. – Стараемся, каб стравы не паўтараліся. На працягу тыдня першае заўсёды рознае, другую страву стараемся прыгатаваць двух відаў, каб у механізатараў быў выбар. За трыццаць пяць гадоў працы ведаю практычна кожнага: хто і чаму аддае перавагу ў ежы. Гэта ўлічваем, калі складаем меню, бо без другой стравы механізатару ў полі цяжка пратрымацца ўвесь дзень. А што за праца на галодны страўнік? Таму падладжваемся пад кожны запыт.

У дзень прыезду журналіста абед у сталовай гатавалі на 140 чалавек. Харчуюцца ўсе механізатары, занятыя ў полі, работнікі будаўнічай брыгады і працаёмкіх працэсаў. А чаму б і не, калі за двухразовае харчаванне на працягу месяца з зарплаты вылічваюць сімвалічную цану – не больш за дваццаць рублёў. Дома за такія грошы ўсю сям’ю хіба што адзін раз можна накарміць.

Па словах Тамары Фраловай, сёння 80 порцый адвязуць на поле, “гаспадары” астатніх будуць абедаць у сталоўцы, якая, дарэчы, у сельгаскааператыве прасторная і ўтульная.

 – Добраўпарадкаванню залы прыёму ежы таксама надаем асаблівую ўвагу, каб нашым работнікам было прыемна тут знаходзіцца, – адзначае загадчыца сталовай. – Таму ў ёй ёсць усё неабходнае.

На сталах засланы прыгожыя абрусы, акуратна расстаўлены сурвэткі. Падваконні ўпрыгожаны разнастайнымі кветкамі. А каб час прыёму ежы не паказаўся сумным, нядаўна там устанавілі музычны цэнтр.

Усё гэта, як адзначыла Тамара Фралова, – заслуга кіраўніцтва сельгаскааператыва, якое заўсёды падтрымлівае яе ідэі.

– Любое рабочае пытанне заўсёды вырашаецца хутка і не застаецца па-за ўвагай, – дадае яна. – Таму і ўмовы працы ўсіх задавальняюць.

У сувязі з гэтым знайшоў сваё месца ў калектыве калгаснай сталовай і Валерый Цыганкоў. Тры гады малады повар “чаруе” над стравамі. У Вішоў прыехаў разам з жонкай, якая па размеркаванні адправілася працаваць у мясцовую СШ.

– Нам не хапала на кухні мужчынскіх рук, – гаворыць Тамара Фралова. – Валерый стаў для нас сапраўднай знаходкай. Усю працу, якая патрабуе значнай фізічнай сілы, ён робіць. Хутка ўліўся ў калектыў, працуем зладжана, дапамагаем адзін аднаму.

Пакуль загадчыца сталовай распавяла пра ўсе “сакрэты”, машыны былі загружаны абедамі.

– Тры аўтамабілі працуюць на дастаўцы пастаянна, чацвёрты выдзяляецца дадаткова, калі ёсць у гэтым патрэба, – тлумачаць работнікі сталовай.

Разам з вадзіцелямі адпраўляюцца ў дарогу і раздатчыцы абедаў Ірына ГРЫШЫНА і Надзея ІВАНОВА. Іх ужо чакаюць на палетках механізатары, якія з сямі гадзін раніцы паспелі “зарабіць” апетыт.

Рэдакцыйная машына адпраўляецца ўслед за адным з аўтамабіляў, які накіроўваецца да поля каля вёскі Лічынка.

За працай механізатары Ігар ШЧОЛУХАЎ і Аляксандр КУЗЬМЯНКОЎ. Убачыўшы машыну з абедам, хутка прыпыняюць працу і падыходзяць да Ірыны Мікалаеўны за сваімі порцыямі. На пытанне, ці смачна, адказваюць: “Як у рэстаране”. Сапраўды, гарачая ежа пасля столькіх гадзін працы, яшчэ і на свежым паветры…

– Водгукі толькі станоўчыя, – усміхаецца Ірына Грышына. – Люблю сваю работу за тое, што назад вяртаюся з пустымі тэрмасамі і словамі падзякі.

Дый як можа быць інакш, калі работнікі сталовай укладаюць у прыгатаваныя стравы не толькі патрэбныя прадукты, але і часцінку сваёй душы. Адно з пацверджанняў гэтаму – Дыплом  ІІ ступені і грашовы сертыфікат Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК, якія былі ўручаны калектыву сталовай падчас правядзення абласнога свята “Дажынкі-2018” за якаснае і своечасовае забеспячэнне хлебаробаў гарачым харчаваннем.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Общество

ГИК впервые сообщает о нарушениях в ходе так называемых выборов

1 июня 2025
Читать новость
Новости района

День защиты детей отпраздновали в Белыничском районе

1 июня 2025
Читать новость
Новости района

Мероприятие ко Дню защиты детей прошло в Белыничах

31 мая 2025
Читать новость
Новости района

Мнение. Скандал с пакетиком в прямом эфире поставил кандидата в президенты Польши в серьезное положение

30 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Стартует «Белагро-2025»

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах чествовали мелиораторов. Смотрите, как это было

30 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем