Темы

Зона адчужэння: небяспечная камандзіроўка

Зона адчужэння: небяспечная камандзіроўка

26 красавіка споўнілася 36 гадоў з дня самай страшэннай тэхнагеннай катастрофы ХХ стагоддзя – аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Пасля афіцыйнага абвяшчэння аб трагедыі хутка была праведзена эвакуацыя насельніцтва з тэрыторый непасрэдна блізкіх да ЧАЭС. У зоне адсялення дзейнічаў асобы прававы рэжым, выкананне якога кантралявалі зводныя атрады з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

У склад такога атрада ў 1987 годзе патрапіў і лейтэнант міліцыі Аляксандр СІДАРОВІЧ, які ў той час служыў дзяжурным медвыцвя­рэзніка РАУС.


– Як сёння памятаю той дзень, калі прыйшоў дадому з начнога дзяжурства, – успамінае Аляксандр Андрэевіч. – І раптам мяне тэрмінова выклікалі ў райаддзел да начальніка міліцыі Ігара ШЧАРБАКОВА. Ад яго і даведаўся, што ў абласным упраўленні фарміруюць зводны атрад для нясення службы па ахове ад марадзёраў населеных пунктаў у зоне адсялення. Мне было загадана адпраўляцца ў камандзіроўку. Як потым стала вядома, некаторыя пад рознымі прычынамі адмаўляліся ад небяспечнай паездкі. Хтосьці нават прычын не шукаў, а прама заяўляў: не паеду і ўсё тут. Але такіх было мала, у асноўным усе разумелі: трэба – значыць, трэба. Спачатку мы прыехалі ў Хойнікі, дзе размяшчаўся штаб грама­дзянскай абароны з аператыўнымі групамі служб. На пастраенні нам патлумачылі нашы функцыі і пра тое, што такое радыяцыя. Выдалі новае абмундзіраванне, сваё адзенне мы паклалі ў цэлафанавыя мяшкі і здалі на захоўванне. Страшна не было. Напэўна, мы ўсё ж не да канца разумелі наколь­кі яно каварнае ‒ радыеактыўнае забруджванне, і як можа адбіцца на здароўі ў доўгатэрміновай перспектыве. Адзінае, што я адчуваў, знаходзячыся ў так званай «зоне» – гэта пастаянныя горыч і сухасць у роце.
Атрад, у склад якога ўваходзілі прыкладна 100 чалавек з розных райаддзелаў міліцыі ­Магілёўскай вобласці, накіравалі на месца дыслакацыі ў Нароўлю, на Гомель­шчыну. Размясцілі ў мясцовай школе, кармілі ў сталовай. Звычайнае казарменнае жыццё. Хіба што з адной асаблівасцю: мыцца ў лазні неабходна было штодзённа.
– Асабіста я праходзіў службу ў якасці дзяжурнага аператыўніка. У мае функцыі ўваходзіла правя­дзенне інструктажу нарадаў, кант­роль абстаноўкі, прыём заявак аб патрэбнасцях атрада і іншае. Факты марадзёрства, канешне, былі, бо людзі ў тых мясцінах жылі заможна, а пры эвакуацыі каштоўныя рэчы браць забаранілі, толькі самае неабходнае і дакументы. І як толькі паступаў сігнал аб злачынствах, я адразу накіроўваў туды аператыўную групу. Парушальнікаў лавілі і адпраўлялі ў Нараўлянскі РАУС.
Для мяне самае жудаснае падчас службы – гэта незвычайная пустата населеных пунктаў. Заходзіш у які-небудзь двор або хату і здаецца, быццам гаспадары недзе паблізу, на хвілінку адлучыліся. А на вуліцу выйдзеш – мёртвая вёска.
Адзін месяц доўжылася небяспечная камандзіроўка Аляксандра Сідаровіча і яго таварышаў. Але памяць аб ёй на ўсё жыц­цё пакінула глыбокі след у сэрцы кожнага ўдзельніка ліквідацыі наступстваў радыяцыйнай тэхнагеннай катастрофы ХХ стагоддзя. Па прыбыцці дамой усім уручылі ганаровыя граматы, па­дзякавалі за службу. З цягам часу адзначылі медалём «Ліквідатару аварыі на Чарнобыльскай АЭС».

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем