Темы

Фіксаваць адсутнасць тэхагляду ў аўтаматычным рэжыме магчыма

Магчымасць фіксаваць адсутнасць тэхагляду ў аўтаматычным рэжыме існуе, заявіў журналістам намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Занімон.

«Вельмі шмат абмеркаванняў у Інтэрнэце звязана з фотафіксацыяй тэхнічнага агляду транспартных сродкаў, магчымасцю вынясення пастаноў у аўтаматычным рэжыме. Магу вас запэўніць: такая магчымасць на самай справе існуе. Гэта не фэйк. Сапраўды, такая праца намі ў рамках ўкаранення новага адміністрацыйнага заканадаўства ажыццяўляецца», — распавёў Аляксандр Занімон. Паводле яго слоў, для гэтага выкарыстоўваюцца сродкі як фотафіксацыі хуткаснага рэжыму, так і рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

«Наша задача максімальна ў прававым полі зацікавіць грамадзян прыехаць на дзяржаўны тэхнічны агляд. Нашы калегі з «Белтэхагляду» падрыхтавалі пэўныя лічбы. За перыяд з пачатку гэтага года колькасць транспартных сродкаў, якія прыехалі на станцыі дыягностыкі і атрымалі дазвол на ўдзел у дарожным руху, больш, чым за ўвесь 2020 год, — адзначыў намеснік начальніка. — Гэтую тэндэнцыю мы назіралі на працягу ўсяго сакавіка і фактычна да гэтага моманту. Я скажу, што cакавік стаў самым пікавым месяцам для праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду. »

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

 

Последние новости

Новости района

Белыничская команда членов «Белой Руси» принимает участие в областном турслёте

12 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район принимал участников областной встречи мелиораторов

12 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем