Темы

Назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА 30 студзеня назначыў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерыя БЕЛЬСКАГА, які замяніў на гэтай пасадзе Мікалая СНАПКОВА, прызначанага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі.

-Што датычыцца вашай работы, я вельмі спадзяюся, што як чалавек адукаваны, разумны вы справіцеся з ёю. Вельмі вялікае значэнне пры гэтым будуць мець вашы экспертныя ацэнкі ўносімых на разгляд Прэзідэнта праектаў нарматыўных прававых актаў, заключэнняў у сферы эканомікі. Адміністрацыя Прэзідэнта – штаб палітычны. Але са штаба эканамічнага (урада) праз Адміністрацыю Прэзідэнту паступаюць усе дакументы. І мыш не павінна прапаўзці, – сказаў кіраўнік дзяржавы Валерыю Бельскаму.Прэзідэнт падкрэсліў: стаяць сур’ёзныя задачы, у тым ліку планаванне маючай адбыцца пяцігодкі.

-Трэба будзе планаваць, прытым вельмі сур’ёзна. Ды і ў гэтым годзе мы павінны вельмі сур’ёзна папрацаваць, каб пераадолець негатыўныя з’явы, якія ёсць у эканоміцы, асабліва звязаныя з Расіяй. Тыя страты, якія падкінулі нашы браты, мы павінны нівеліраваць за кошт іншых напрамкаў адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Валерый Бельскі нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Дзевашычы нашага раёна. Пасля сканчэння Белдзярсельгасакадэміі на працягу 1993-1995 гадоў працаваў на малой радзіме – галоўным эканамістам тадышняга саўгаса “Каліноўскі”.
З 2016 года Валерый Іванавіч з’яўляўся дырэктарам ДНУ “Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі Беларусі”.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Новости района

Первенство по футболу прошло агрогородке Вишов

19 июля 2025
Читать новость
Новости района

Слёт радиолюбителей «Вольница-2025» проходит в Белыничском районе

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Польша и ее чрезмерные амбиции в качестве регионального лидера

18 июля 2025
Читать новость
Новости района

Лучшего техника-осеменатора выбрали в Белыничском районе

18 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошел единый день информирования

18 июля 2025
Читать новость
Новости района

На базе ОАО «Новая Друть» прошел семинар-совещание к уборочной кампании

16 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем