Темы

Новыя правілы для нядобрасумленных бацькоў

Напачатку студзеня бягучага года прынята Пастанова Савета Міністраў № 22 “Аб прызнанні дзяцей знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы”. Аб тым, якія змены адбыліся ў заканадаўстве, расказала ў інтэрвю журналісту райгазетыЗара над Друццюнамеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Таццяна МЯКШЫНА.

Таццяна Уладзіміраўна, раскажыце, што змянілася з прыняццем новай пастановы?

– У адпаведнасці з новаўвядзеннямі, замест шасці крытэрыяў сацыяльна небяспечнага становішча непаўналетніх будуць прымяняцца наступныя. У выпадках, калі бацькі:

– не задавальняюць асноўныя жыццёвыя патрэбы дзяцей у харчаванні, медыцынскім забеспячэнні, атрыманні абавязковай базавай адукацыі;

– не забяспечваюць пражыванне дзяцей у жылых памяшканнях, якія адпавядаюць патрабаванням пажарнай бяспекі;

– не сочаць за паводзінамі дзіця і яго ладам жыцця, з прычыны чаго ён робіць адміністрацыйныя правапарушэнні або злачынствы;

– вядуць амаральны лад жыцця, што аказвае шкоднае ўздзеянне на дзiця:

– злоўжываюць сваімі правамі і жорстка абыходзяцца з непаўналетнімі, і такія адносіны складаюць небяспеку для іх жыцця і здароўя.

Калі раней непаўналетніх прызнавалі знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы на савеце прафілактыкі ўстановы адукацыі, у якой ён навучаецца, то зараз прымаць падобныя рашэнні, вызначаць мерапрыемствы, абавязковыя для выканання бацькамі і дзяржаўнымі органамі, будзе каардынацыйны савет, які створаны ў райвыканкаме.

– Што ўяўляе сабой каардынацыйны савет?

– Ён з’яўляецца пастаянна дзеючым калегiяльным органам па выпрацоўцы і ажыццяўленні ўзгодненых мерапрыемстваў, накіраваных на абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей у сацыяльна небяспечных сем’ях.

У склад савета ўваходзяць намеснікі старшыняў райвыканкама, КСН, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама, іншыя члены з ліку кіраўнікоў ці намеснікаў аддзелаў па адукацыі, унутраных спраў, архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, ЦРБ, РАНС, аддзела прымусовага выканання, а таксама пракурор раёна.

– А хто ўдзельнічае ў выяўленні дзяцей, якія пасля прызнаюцца знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы?

– У выяўленні гэтай катэгорыі дзяцей прымаюць удзел спецыялісты тых арганізацый і ўстаноў, якія ўваходзяць у склад каардынацыйнага савета.

Інфармацыя пра выяўленне неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі накіроўваецца ў аддзел па адукацыі райвыканкама, які, у сваю чаргу, інфармуе школу ці дзіцячы сад, дзе навучаецца альбо выхоўваецца дзіця, сацыяльна-педагагічны цэнтр, калі непаўналетні не дасягнуў трохгадовага ўзросту.

Пасля гэтага работнікі ўстановы адукацыі або СПЦ праводзяць сацыяльнае расследаванне, якое ўключае ў сябе абследаванне ўмоў пражывання і выхавання дзіця, збіраюць інфармацыю аб непаўналетнім, яго бацьках.

Па выніках расследавання рыхтуецца абагульненая інфармацыя, якая разглядаецца на пасяджэнні савета па прафілактыцы ва ўстанове адукацыі.

У тым выпадку, калі падчас праверкі выяўляюцца крытэрыі і паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча непаўналетняга, накіроўваецца хадайніцтва ў раённы каардынацыйны савет, які прымае рашэнне аб прызнанні дзіця знаходзячымся ў сацыяльна небяспечным становішчы і вызначае мерапрыемствы па ліквідацыі прычын і ўмоў, што пацягнулі за сабой стварэнне неспрыяльнай для непаўналетняга абстаноўкі.

Штоквартальна на пасяджэннях каардынацыйнага савета разглядаецца ход выканання такіх мерапрыемстваў.

Па стане на 1 сакавіка бягучага года ў банку дадзеных аддзела па адукацыі райвыканкама налічваецца 77 дзяцей з 30 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

                               Марыя ШУТ.

                               Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем