Пачаў працу інтэрнэт-сайт, прысвечаны Году народнага адзінства


Інтэрнэт-сайт, прысвечаны Году народнага адзінства, пачаў працу па адрасе www.godedinstva.by.
На партале можна ўбачыць рэпартажы з рэгіёнаў і сталіцы аб ініцыятывах, якія аб’ядноўваюць людзей дзеля агульнай справы, пачынаючы ад добраўпарадкавання населеных пунктаў да аднаўлення помнікаў. Распавядаецца аб простых людзях, якія праяўляюць ініцыятыву і ўносяць ўклад у развіццё сваёй малой радзімы. Дадзеныя матэрыялы сабраны ў рубрыках «Ініцыятывы» і «Людзі».
У рубрыцы «Гісторыя» акумулююцца матэрыялы аб славутасцях Беларусі, яе багатай гістарычнай спадчыне, выдатных людзей.
У рубрыках «Традыцыі» і «Творчасць» сабраныя матэрыялы, прысвечаныя народным абрадам і звычаям, уменням майстроў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне, а таксама распавядаецца пра сучасныя таленты беларусаў.
Актуальныя навіны прадстаўлены ў раздзелах «Падзеі» і «Акцыі». Развагі па розных важных тэмах — у раздзелах «Меркаванні» і «Інтэрв’ю».
Для людзей якія цікавяцца статыстыкай ёсць рубрыка «Год народнага адзінства ў лічбах», дзе прадстаўлена актуальная інфаграфіка.
Кантэнт сайта насычаны маляўнічымі падзейнымі і пейзажнымі фота і відэа з розных куткоў Беларусі.
Працуе і інтэрактыўная сувязь — кожны можа даслаць сваё фота ў раздзел фотагалерэя. Плануецца арганізоўваць творчыя конкурсы для пошуку талентаў сярод карыстальнікаў сайта.
Самая важная інфармацыя з сайта Года народнага адзінства будзе паступаць у Telegram у народны канал (@Narodnyj).
Як паведамлялася, 2021-ы аб’яўлены Годам народнага адзінства першым указам Прэзідэнта 4 студзеня. Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.
