Темы

21 жніўня адбылася 17-я сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІІІ склікання

У сераду, 21 жніўня, адбылася 17-я сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІІІ склікання. Удзел у працы яе прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід ЗАЯЦ, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл РУСЫ, старшыні сельскіх саветаў дэпутатаў, начальнікі служб і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, прадстаўнікі СМІ.

У парадак дня сесіі райсавета дэпутатаў унесена пытанне “Аб зацвярджэнні на пасадзе старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта”, даклад па якім зрабіў губернатар Леанід Заяц. Леанід Канстанцінавіч адзначыў, што ў змене кіраўніка райвыканкама ніякай надзвычайнасці няма. Ёсць агульная для ўсіх задача вывесці эканоміку раёна на значна больш высокі ўзровень развіцця з тым, каб на канец наступнага года забяспечыць сярэднямесячны заробак работнікаў на ўзроўні 1 тысячы рублёў. А для гэтага трэба ў паўтара-два разы павялічыць грашовую выручку на кожнага працаўніка, забяспечыць рост аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, яе якасць, значна нарасціць пагалоўе грамадскага статку буйной рагатай жывёлы, перагледзіць структуру зерневага поля і вырошчваць толькі тыя культуры, у прыватнасці, жыта, якія ў наступным годзе дазволяць атрымаць у раёне 70 тысяч тон валавога намалоту збожжа.

-Для вырашэння гэтай задачы патрэбен вопытны арганізатар, умелы гаспадарнік і кіраўнік, – адзначыў Леанід Заяц. – Такога чалавека, які здольны мабілізаваць усіх на плённую працу, прапаноўваю на пасаду старшыні райвыканкама. Гэта Васіль Аляксеевіч Захарэнка. Прашу падтрымаць яго кандыдатуру, узгодненую Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам ЛУКАШЭНКА.

У падтрымку кандыдатуры Васіля Захарэнкі выступілі начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля СІМАНАВА і старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК.

Адкрытым галасаваннем дэпутаты раённага Савета дэпутатаў адзінагалосна зацвердзілі Васіля Захарэнку на пасадзе старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц уручыў Васілю Аляксеевічу службовае пасведчанне, цёпла павіншаваў яго з прызначэннем на новую пасаду і назваў шэраг бягучых і перспектыўных задач для кіраўніцтва і працоўных калектываў Бялыніччыны.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем