Темы

Працяг вялікай размовы

Вялікая размова з Прэзідэнтампрайшла 1 сакавіка ў фармаце адкрытага дыялогу кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.

Нагадаем, што напярэдадні гэтага значнага ў жыцці краіны мерапрыемства інфарм-агенцтва БелТА правяло акцыю “Ваша пытанне Прэзідэнту”, падчас якой паступіла больш за 2 тысячы пытанняў і прапаноў. Сваімі надзённымі праблемамі з кіраўніком дзяржавы падзяліліся і некалькі жыхароў нашага раёна. Іхнія звароты вырашаны альбо знаходзяцца ў працэсе разгляду.

Рэдакцыя газеты “Зара над Друццю” знаёміць чытачоў са зваротам да кіраўніка дзяржавы бялынічаніна, воіна-інтэрнацыяналіста Уладзіміра КАРПУХІНА.

Уладзімір Васільевіч прасіў распаўсюдзіць на ўсіх ветэранаў афганскай вайны выдачу неабходных ім лекаў па бясплатных рэцэптах. Пры гэтым ён заўважыў, што “афганцы” працягваюць паміраць у мірны час ад хвароб, “якія дасталіся ім як спадчына той вайны”. “Сотні “афганцаў” памерлі пасля 1989 года, не дажыўшы да пенсіі, маладымі. Як нядаўна памёр у Магілёве ў свае 52 гады Сяргей ВАРАБ’ЁЎ. Памёр менавіта ў дзень вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана, 15 лютага”, – напісаў у сваім звароце ветэран афганскай вайны Уладзімір Карпухін.

Днямі Уладзімір Карпухін з Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі за подпісам намесніка міністра Аляксандра РУМАКА атрымаў адказ на свой зварот. У ім паведамляецца, што яго зварот “па пытанні прадастаўлення ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі разгледжана ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

У межах кампетэнцыі паведамляем наступнае.

Прававы статус і меры сацыяльнай абароны ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў вызначаны законамі Рэспублікі Беларусь “Аб ветэранах” і “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян”. У адпаведнасці з заканадаўствам, інвалідам  баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў прадастаўляюцца льготы і гарантыі, прадугледжаныя для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.

…Адносна Вашай прапановы аб прадастаўленні ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі інфармуем, што па даручэнні Урада пры Міністэрстве створана міжведамасная рабочая група па падрыхтоўцы канцэпцыі і структуры новай рэдакцыі Закона “Аб ветэранах” у рамках планавай падрыхтоўкі законапраектаў на наступныя гады.

У ходзе пасяджэнняў міжведамаснай рабочай групы будуць прапрацаваны сумесна з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі пытанні па змене прававога статуса асобных катэгорый грамадзян, у тым ліку ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, і ўстанаўленні ім мер сацыяльнай абароны, прадугледжаных заканадаўствам для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Варта ўлічыць, што прапановы па прадастаўленні дадатковых сацыяльных ільгот павінны быць забяспечаны крыніцамі іх фінансавання з улікам рэсурсных магчымасцяў дзяржавы і ўзгодненай пазіцыі зацікаўленых рэспубліканскіх органаў”.

Міхась КАРПЕЧАНКА.   

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем