Старшынёй райсавета дэпутатаў выбраны Андрэй Саланінка

Сёння дэпутаты Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў на сваёй 26 сесіі шляхам таемнага галасавання аднагалосна выбралі старшынёй райсавета Андрэя Саланінку.
Удзел у рабоце сесіі прынялі і выступілі з прамовамі старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захарэнка.


Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.
