Темы

Тыдзень інтэлектуальнай уласнасці пройдзе ў Беларусі

22 красавіка адбудзецца вэбінар па актуальных пытаннях развіцця сістэмы інтэлектуальнай уласнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры НЦІУ.

Мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці, праводзяцца ў Беларусі штогод у фармаце семінараў, форумаў і канферэнцый. Кампанія гэтага года прысвечана ключавой ролі інавацый і інтэлектуальнай уласнасці ў забеспячэнні “зялёнай” будучыні.

З улікам неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі мерапрыемства 22 красавіка будзе праходзіць у фармаце анлайн – канферэнцыі-вебінара.

23 красавіка эксперты НЦІУ прымуць удзел у круглым стале на тэму “Удасканаленне палажэнняў Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб інтэлектуальнай уласнасці”, які арганізуецца Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву, ён таксама будзе праведзены ў анлайн-рэжыме.

Штогод 26 красавіка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці, які дазваляе расказаць шырокай грамадскасці пра тое, як правы інтэлектуальнай уласнасці спрыяюць развіццю інавацый і творчасці.
У цяперашні час членамі САІУ з’яўляюцца 193 дзяржавы. Гэта больш за 90% краін свету.

Рэспубліка Беларусь стала членам САІУ 26 красавіка 1970 года. Прававая аснова ўзаемадзеяння нашай дзяржавы з міжнароднай арганізацыяй была закладзена ў снежні 2000 года падпісаннем праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і САІУ.

У 2003 і 2007 гадах адбыліся сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Генеральным дырэктарам САІУ К. Ідрысам (у рамках яго афіцыйных візітаў у Рэспубліку Беларусь), вынікам якіх стала пашырэнне супрацоўніцтва з дадзенай арганізацыяй.

У 2019 годзе адбыўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь генеральнага дырэктара САІУ г-на Фрэнсіса Гары, які неаднаразова станоўча ацэньваў намаганні Рэспублікі Беларусь па развіцці нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці і яе дзейнасць у гэтай сферы на міжнародным узроўні.

На сённяшні дзень супрацоўніцтва з САІУ рэгламентуецца таксама Мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і САІУ, Пратаколам аб супрацоўніцтве паміж САІУ і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці па падрыхтоўцы кадраў у галіне аховы інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Сумеснай дэкларацыяй аб дзейнасці па ўмацаванню сістэмы інтэлектуальнай уласнасці і развіццю інавацый у Рэспубліцы Беларусь.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем