Темы

Першы літаратурны рэгіён-фэст «Масты сяброўства» адбыўся на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі

Першы літаратурны рэгіён-фэст «Масты сяброўства» адбыўся на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі

Першы літаратурны рэгіён-фэст «Масты сяброўства» з удзелам літаратараў Барысаўскага, Бялыніцкага, Крупскага і Бярэзінскага раёнаў адбыўся на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі.
Удзельнікі фэсту, пісьменнікі-аматары, пазнаёміліся з гісторыяй і сучасным жыццём Бярэзінскага раёна, бібліятэкары правялі іх з экскурсіяй па залах установы. Адметна, што сцены бібліятэчных памяшканняў былі ўпрыгожаны мастацкімі палотнамі мастакоў-землякоў Бярэзіншчыны.
Рэгіянальныя літаратары прадставілі калегам і гасцям сваю творчасць: вершы, гумарэскі, апавяданні.
– Пабываць у атмасферы жыцця сённяшніх літаратараў было вельмі карысна як удзельнікам фэсту, так і нам, яго арганізатарам, – распавяла загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Бярэзінскай ЦБС Тамара Круталевіч. – Гэта вельмі каштоўна, што мы маем магчымасць сабрацца разам, падзяліцца сваімі набыткамі і навінамі, пазнаёміцца бліжэй.
Словы ўдзячнасці і дыпломы за актыўнае супрацоўніцтва атрымалі прысутныя дырэктары бібліятэчных сетак, бо менавіта на базе гэтых устаноў культуры гуртуюцца літаратары і менавіта бібліятэкары далучаюць людзей да святла чытання, а таксама і напісання ўласных твораў.

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость