Темы

Героі жніва ў Бялыніцкім СВК «Калгас «Радзіма» атрымалі падзякі

Героі жніва ў Бялыніцкім СВК «Калгас «Радзіма» атрымалі падзякі

У Бялыніцкім СВК «Калгас «Радзіма» адсвяткавалі «Дажынкі». Хлебаробы гаспадаркі адзначылі
завяршэнне ўборачнай кампаніі ў сваім дружным і згуртаваным калектыве. Дзясяткі ўзнагарод знайшлі сваіх герояў: камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў і
механізатараў, занятых на ўборцы саломы і перавозцы збожжа.


У сваім выступленні старшыня праўлення гаспадаркі Алег Лапацентаў падкрэсліў, што жніво гэтага года было няпростым, але дзякуючы зладжанасці ўсіх службаў удалося дабіцца высокіх вынікаў.
– Я віншую ўсіх нас з заканчэннем уборачнай кампаніі і хачу крышку расказаць пра цяперашні сезон. Па-першае, жніво доўжылася сёлета 26 працоўных дзён. Для параўнання, у мінулым годзе
ўборачная заняла 40 дзён. Мне бачыцца прычына ў тым, што мы пастаянна паляпшаем нашу матэрыяльна-тэхнічную базу і кожны тэхналагічны працэс у гэтым мерапрыемстве,
– падкрэсліў Алег Аляксандравіч.

– Віншую нас усіх з высокімі ўраджаямі. У гэтым годзе вельмі парадавалі нас яравыя культуры і азімыя таксама. Я кажу кожнаму з вас вялікі дзякуй і, вядома, тым, хто непасрэдна быў задзейнічаны на ўборцы. Асобныя словы падзякі ўсім, хто прымаў удзел ва ўсім працэсе, пачынаючы з адрыхтоўкі насення, пасева, унясення ўгнаенняў. Мяне часта пытаюць, чаму «Радзіма» жыве не так, як іншыя. А я лічу, што мы жывем так, бо кожны на сваім працоўным месцы імкнецца выканаць сваю працу правільна, адказна. Кожны думае не толькі пра сябе, але і пра калектыўныя інтарэсы. Дзякуй вялікі яшчэ вашым родным і блізкім, якія чакалі вас дома. Не за гарамі ў нас далейшыя ўсе працэсы. І ўборка кукурузы, буракоў… Усім вялікі-вялікі дзякуй.

Намалот «Радзімы» ў бягучым годзе склаў 25 668 т. Гэты ўражлівы вынік, які перавышае паказчык мінулага года, стаў яскравым сведчаннем прафесіяналізму і згуртаванасці калектыву. Ён не толькі ўмацаваў веру ў сілу чалавечай працы і адданасці абранай справе, але і заклаў трывалы падмурак для будучых поспехаў.

Цырымонія ўзнагароджання пачалася з ушанавання экіпажаў камбайнераў і іх памочнікаў. Найлепшы вынік паказалі Мікалай Дарэчкін і Міхаіл Фурсаў (4141 тона), затым ідуць Юрый Зайцаў
і Арцём Юмашаў (4021 т), Яўген Шалкоўскі і Сяргей Крэер (3092 т), Іван Аўтушэнка і Дзмітрый Гумар (2812 т), Артур Лянеўскі і Яўген Шутоў (2608 т), Аляксандр Руцкі і Арцём Кадаценка (2208 т), Вадзім Клімаў і Уладзімір Латушкін (2175 т), Мікалай Шарахоўскі і Васіль Лянькоў (2105 т), Віктар Васільеў
і Сяргей Расінскі (2033 т), Дзяніс Бельчыкаў і Яўген Скубілаў (473 т).

Працаўнікі зернесушыльных комплексаў таксама сталі героямі «Дажынак», бо менавіта ад іх пільнасці і ўважлівасці залежыць захаванасць зерня. Гэта звёны ў складзе Сяргея Ісакова і Арцёма Буланькова, якія перапрацавалі 584 тоны зерня, Сяргея Дзенісовіча, Сяргея Коршунава, Уладзіслава
Папова і Аляксандра Малышава (3259 т), Ігара Стральцова, Васіля Казака, Яўгена Рагаўцова і Юрыя Калакустава (7799 т), Мікалая Боўдзілава, Сяргея Аніськова, Сяргея Корнуха і Сяргея Ражкова (8622 т), Сяргея Пракопчыкава, Дзмітрыя Окунева, Дзмітрыя Герчука і Віталя Боўдзілава (10753 т).

Таксама з гонарам і цяплом віталі на свяце вадзіцеляў і аператараў пагрузчыкаў, якія працавалі ад самай раніцы да позняга вечара, разумеючы, што захаваць і даставіць ураджай своечасова – гэта
іх адказнасць. І вось гэтыя імёны: Аляксандр Белавешкін, Яўген Бальшакоў, Юрый Гарбачэнка, Сяргей Дарэчкін, Дзяніс Дзеравяшкін, Аляксей Далжанкоў, Аляксандр Казакоў, Яўген Калтуноў,
Міхаіл Канцавы, Уладзімір Краўцоў, Артур Кудзін, Яўген Кулакоўскі, Віктар Куранцоў, Дзмітрый Маркаў, Уладзіслаў Фралоў, Дзмітрый Цыбульскі, Юрый Шакураў, Мікалай Шкуратаў, Сяргей Шалкоўскі, Андрэй Якаўлеў.

Асобных слоў падзякі за высокія паказчыкі ў сёлетняй ўборачнай кампаніі ўдастоіліся механізатары, якія сеялі зерне, уносілі ўгнаенне і займаліся абаронай раслін. Гэта Аляксандр Дарэчкін, Канстанцін Іванушкін, Сяргей Казакоў, Максім Катанкоў, Міхаіл Кажамякін, Міхаіл Куляшоў, Сяргей Латушкін,
Дзяніс Машкоў, Аляксандр Міткевіч, Юрый Петушкоў і Аляксей Рагулёў. Пакуль усе мы назіралі
за намалотамі зерня, гэтыя людзі касілі, варушылі сена, убіралі траву – вялі бітву за кармавую бяспеку сваёй гаспадаркі. Менавіта за гэта «Радзіма» іх адзначыла ўзнагародамі. Іх атрымалі Віктар Азараў, Сяргей Гардзееў, Уладзімір Казакоў,Аляксандр Капыткоў, Аляксей Каспяровіч, Аляксандр
Качан, Аляксандр Кузьмянкоў, Аляксандр Куранцоў, Дзмітрый Малашкоў, Андрэй Новікаў, Валерый Ніканаў, Юрый Сарокін і Раман Цімафееў.

Усе героі жніва ў «Радзіме» атрымалі падзякі і грашовыя прэміі. Такім чынам, свята «Дажынкі» ў гэтай гаспадарцы стала не проста падвядзеннем вынікаў напружанага сезона, але і яскравым
пацвярджэннем галоўнага прынцыпу, аб якім сказаў старшыня: калектыў жыве і працуе як адзінае цэлае. Ураджай больш за 25 тысяч тон – гэта вынік не толькі працы тэхнікі і спрыяльнага надвор’я, а штодзённай адказнасці кожнага механізатара, вадзіцеля і аператара. Ушанаванне найлепшых работнікаў паказала: у «Радзіме» ўмеюць шанаваць людскую працу і ствараць атмасферу ўзаемнай
падтрымкі. Менавіта такая згуртаванасць, падмацаваная канкрэтнымі справамі, і з’яўляецца трывалым падмуркам для далейшых поспехаў гаспадаркі.

Наталля БАРОДЗЬКА.
Фота аўтара

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» отпраздновали «Дожинки-2026»

Оперативные новости Белыничей и Белыничского района смотрите в нашем телеграмм-канале «Новости Белыничей»

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем