Свяцілавіцкія працаўнікі культуры запрасілі ў госці да рамёстваў

Працаўнікі Свяцілавіцкага сельскага цэнтра культуры і дома рамёстваў вырашылі правесці лета своеасабліва і ярка, разгарнуўшы на пляцоўцы перад сваёй установай культуры сапраўдны Горад майстроў.
– Мы запрасілі правесці майстар-класы па розных відах рукадзелля нашых творцаў Людмілу Елісееву, Марыю Саўчанку, Анатоля Шарснёва, паказалі выставы вырабаў майстроў нашага сельскага дома рамёстваў Ірыны Цітаўцовай, Алы Кунічнікавай і Тамары Рагаўцовай, –
расказала загадчык Свяцілавіцкага СЦК Таццяна Вашацькова. – Адна з удзельніц нашых творчых фарміраванняў Ірына Канакорава. Яна з абмежаванымі магчымасцямі, але вельмі любіць выкладваць карціны з алмазнай мазаікі. У рамках нашага свята мы правялі і яе першую персанальную выставу.
Свята аматараў рукадзельнай творчасці адбылося камерным і вельмі цёплым. Госці не толькі
ўдзельнічалі ў майстар-класах, але і частаваліся выпечкай, прыгатаванай у сапраўднай печы, для іх працаваў чайны домік з рознымі відамі гарачых напояў. Прыгожым элементам свята стаў канцэрт з удзелам як мясцовых артыстаў, так і запрошаных з Бялынічаў – Ліліі Лахцікавай і Віталя Хітрыкава.
Таксама кожны жадаючы мог набыць для сябе сувенір на памяць, каб забраць часцінку свята з сабой.
– І песні, якія выконваліся ад душы, і прыгажосць, створаная на вуліцы, – антураж Горада майстроў, – усё гэта цёпла ўразіла мяне, – падзялілася адна з ганаровых гасцей свята Інэса Зайкоўская.
– Таццяна Мікалаеўна і яе муж Сяргей Дзмітрыевіч вельмі творчы тандэм, які падарыў для сваіх землякоў шмат прыемных хвілін. Яны і запрошаныя артысты зрабілі для гледачоў цудоўны канцэрт, мы частаваліся гарачым чаем, прысмакамі, любаваліся найлепшымі вырабамі мясцовых майстроў. Калі ў мерапрыемства ўкладваецца душа, яно і адгукаецца ў сэрцы кожнага ўдзельніка. Шчыра дзякую ўсім, хто дапамог стварыць такое прыгожае свята.
Падрыхтавала Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота з архіва Свяцілавіцкага СЦК
В агрогородке Вишов прошёл турнир памяти Алексея Чудакова
Оперативные новости Белыничей и Белыничского района смотрите в нашем телеграмм-канале «Новости Белыничей»
