Темы

Вопратка з беларускай аўтэнтычнасцю

Вопратка з беларускай аўтэнтычнасцю

«Кожная пятнiца – роднае, сваё» – усебеларускі праект, накіраваны на папулярызацыю і падтрымку нацыянальных тавараў, адзення, музыкі і кухні. Кожную пятніцу мы выбіраем мясцовыя прадукты, вопратку беларускіх брэндаў, падтрымліваем родную культуру і мову.


Напрыканцы мінулага тыдня ў поле ўвагі нашай раённай газеты патрапіў магазін «Світанак», які са жніўня мінулага года пачаў працу ў Бялынічах. Для жыхароў нашага горада з’яўленне гандлёвай кропкі флагмана беларускай лёгкай прамысловасці стала прыемным падарункам.

«Світанак» працуе ў Беларусі ўжо 50 гадоў і мае шырокую сетку магазінаў па ўсёй краіне. Тут пакупнікі могуць набыць трыкатажную вопратку і бялізну для ўсіх катэгорый насельніцтва, спартыўныя і дзіцячыя тавары з тканін, якія маюць высокія гігіенічныя паказчыкі і добрыя спажывецкія якасці.

– Мы здольныя забяспечыць попыт самых запатрабавальных пакупнікоў, у асартыменце нашага магазіна ёсць і тавары для моднікаў, і рэтра-рэчы, якія, здаецца, ніколі не састарэ юць, – нашы людзі
давяраюць ім дзесяцігоддзямі, – гаворыць загадчык магазіна Алена Малахава. – Наколькі розныя ў нас людзі, настолькі розныя ў іх запыты. Напрыклад, прыйшла маладая жанчына за
начнушкай для бабулі. Яна з сумненнем запытала ў нас, ці можам мы падабраць ёй штосьці такое, што насілі ў савецкія часы. Нашы прадаўцы пастараліся падабраць ёй жадаемае. Вядома, якасці
вырабу былі ўжо іншыя, прадпрыемства ж не стаіць на месцы, развіваецца. Для сябе пакупніца выбрала стыльную піжаму. Праз некаторы час яна прыйшла за пакупкамі зноў, распавяла, што рэчы вельмі спадабаліся і ёй, і блізкаму чалавеку. Падобныя шчырыя водгукі вельмі натхняюць!

Сёння у фірменным магазіне можна не толькі адзен не выбраць, але і набыць падарункавыя сертыфікаты. Дарэчы, перад 1 верасня мінулага года магазін далучыўся да дабрачыннай
акцыі «Збяром дзяцей у школу», якую праводзіла ААТ «Світанак». Дзесяць мнагадзетных сем’яў з
нашага горада атрымалі сертыфікаты на 50 рублёў. Падобныя акцыі, як адзначыла загадчык гандлёвай кропкі, праводзяцца ў фірменных магазінах на пастаяннай аснове, таксама дзейнічае сістэма зніжак, прымаюцца да ўвагі прапановы і водгукі. Словам, робіцца ўсё для таго, каб сваё, беларускае, было на слуху ў кожнага пакупніка.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

Оперативные новости Белыничей и Белыничского района смотрите в нашем телеграмм-канале «Новости Белыничей»

Последние новости

Новости района

В Белыничах почтили память жертв войны и геноцида белорусского народа в День всенародной памяти

22 июня 2026
Читать новость
Новости района

Анастасия Авласович рассказала об осознанном выборе профессии и работе на селе

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

22 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси разработаны методики выявления генетической предрасположенности более чем к 20 заболеваниям

22 июня 2026
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко: наша память — щит, которым мы сдерживаем агрессию воинствующего реваншизма

22 июня 2026
Читать новость
РОВД информирует

Белыничские инспекторы ИДН РОВД напоминают родителям о правилах дорожного движения для детей

22 июня 2026
Читать новость