Темы

Меркаванні дэлегатаў УНС

Меркаванні дэлегатаў УНС

Ірына ФУРСАВА, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын»:

— VI Усебеларускі народны сход – гэта найважнейшая падзея для нашай краіны. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі розных рэгіёнаў, розных узростаў, сацыяльных груп і прафесій. На сходзе абмяркоўваліся актуальныя пытанні развіцця нашай краіны. У дакладзе кіраўніка дзяржавы, у выступах дэлегатаў былі закрануты ўсе сферы: ад палітыкі і эканомікі да сацыяльнай сферы і народнага адзінства. Было выказана шмат розных меркаванняў і прапаноў. Усе актуальныя пытанні былі ўлічаныя і акумуляваныя ў рэзалюцыі Усебеларускага народнага сходу. Але самае галоўнае, што гучала ў кожным выступленні, гэта тое, што Беларусь – наш агульны дом, і лёс сучаснасці і будучыні нашай краіны вырашаць нам, тым, хто тут жыве, хто тут і цяпер вучыць, лечыць, служыць, вырабляе. Кранулі за душу словы з выступлення старшыні таварыства сербска-расійска-беларускай дружбы Іваны Жыган. Працытую іх: «… маладым людзям скажу: вялікае бачыцца на адлегласці. Калі б вы прыйшлі ў наша сэрца Сербіі, на акупаваную тэрыторыю, вы б зразумелі дабраўпарадкаванасць вашых гарадоў, палёў і вёсак. Калі б вы прыйшлі ў нашы манастыры 13-14 стагоддзяў, абнесеныя калючым дротам, вы б зразумелі, што такое суверэнітэт. Памятайце, што адзінства – зарука вашага псіхафізічнага здароўя». Жадаю ўсім жыхарам Прыдруцкага краю, усім беларусам здароўя, мудрасці, спакою, міру і згоды.

Аляксандр ЮШКЕВІЧ, дэпутат раённага Савета дэпутатаў ХХVІІІ склікання, член ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»:

— Мяне як дэпутата асабліва хвалююць пытанні далейшага ўдасканалення штодзённай працы мясцовага кіравання і самакіравання. І вельмі добра, што цягам чарговай пяцігодкі плануецца пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых органаў кіравання па пытаннях рэгулявання зямельных і маёмасных адносін, архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці, павышэння іх фінансавай самастойнасці.

Запомнілася мне і разважанне Прэзідэнта аб патрыятызме, якому нельга навучыць. А можна толькі паказваць прыклады ўласнай шчырай любові да роднай зямлі, дэманстраваць сваю гордасць і гонар за дасягненні свайго народа, асабіста праяўляць беражлівыя адносіны да гістарычнай спадчыны і павагу да традыцыйных каштоўнасцяў многіх пакаленняў беларусаў.

Дзмітрый КАРПІКАЎ, намеснік старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойлівым развіцці Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі, старшыня Вішоўскага сельвыканкама:

— Чырвонай ніткай праз даклад Прэзідэнта праходзіла думка аб тым, што наша дзяржава была, ёсць і будзе сацыяльна арыентаванай, а ў цэнтры ўвагі ўлады – чалавек, якасць яго жыцця.

Безумоўна, важнай тэмай застаецца і наша супрацоўніцтва з суседняй Расіяй, далейшае партнёрскае ўзаемадзеянне ва ўсіх сферах і галінах.

Перакананы і ўпэўнены, што ўсе тыя рашэнні, якія былі прынятыя на VІ Усебеларускім народным сходзе, пасадзейнічаюць далейшаму ўпэўненаму развіццю Беларусі, бо, па словах Прэзідэнта, бліжэйшае пяцігоддзе з’явіцца перыядам абнаўлення і ўдасканалення дасягнутага, развіцця кропак росту ў эканоміцы і ўкаранення эфектыўных механізмаў грамадства ў кіраванне краінай. Таму, калі кожны з нас будзе працаваць сумленна, то ўсё намечанае абавязкова ажыццявіцца.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем