Темы

Вярнулі грошы ў бюджэт

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў пры ўзвядзенні сацыяльна-значных аб’ектаў.

Як паказалі праведзеныя ў 2018 годзе і студзені-сакавіку 2019 года кантрольныя мерапрыемствы, завышэнні кошту будаўніцтва аб’ектаў рознага прызначэння ў вобласці пакуль не выкаранены. Кантралюючымі органамі па-ранейшаму працягваюць выяўляцца парушэнні ў гэтай сферы.

Па прапанове Камітэта па 11 аб’ектах будаўніцтва, пабудаваных у 8 рэгіёнах вобласці (у г. Магілёў, Быхаўскім, Кіраўскім, Касцюковіцкім, Круглянскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім, Шклоўскім раёнах), удзельнікамі будаўніцтва вернута ў бюджэт каля 75 тыс. рублёў завышэнняў .

За дапушчаныя парушэнні заканадаўства 10 арганізацый і 16 іх службовых асоб прыцягнуты Камітэтам да адміністрацыйнай адказнасці на 29,1 тыс. рублёў.

У ходзе праведзеных банкамі кантрольных абмераў завышэнні кошту будаўніцтва з прыцягненнем ільготных крэдытных рэсурсаў выяўлены больш чым на 25 аб’ектах на агульную суму 1,1 млн рублёў.

                              Алег САДОЎСКІ,

                              старшыня Камітэта дзяржкантролю

            Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

ДТП в Белыничах: столкнулись две машины

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем