Темы

Падвялі вынікі

Падвялі вынікі

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі працы за 2020 год і вызначаны асноўныя задачы на найбліжэйшую перспектыву.

Летась дзяржаўнымі кантралёрамі праведзена 45 праверак і 109 маніторынгаў. Па іх выніках вернута ў бюджэт 4,5 млн рублёў, забяспечана пакрыццё сродкаў дзяржаўным арганізацыям у суме 7,5 млн рублёў, эканомія дзяржаўных сродкаў склала 50 млн рублёў. Паводле матэрыялаў праверак камітэта распачата 72 крымінальныя справы, з іх 14 – па выніках сумеснай працы з УДФР Камітэта дзяржкантролю Беларусі па Магілёўскай вобласці.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Камітэта з’яўляўся папераджальны кантроль за ходам рэалізацыі даручэнняў Прэзідэнта Беларусі, дзяржаўных і рэгіянальных праграм. Шэраг з іх у справаздачным перыядзе быў разгледжаны калегіяй камітэта з выпрацоўкай канкрэтных прапаноў органам дзяржаўнага кіравання і суб’ектам гаспадарання.

У бягучым годзе праца камітэта будзе накіравана на комплекснае вывучэнне праблем у розных галінах эканомікі з пункту гледжання няўхільнага захавання дзяржаўных інтарэсаў, забеспячэння фінансавай дысцыпліны і законнасці, эфектыўнасці выкарыстання ўсіх відаў дзяржаўных рэсурсаў.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня КДК Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

ДТП в Белыничах: столкнулись две машины

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем