Выявілі шматлікія парушэнні
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці выяўлена, што ў рэгіёне прымаюцца недастатковыя меры па забеспячэнні бяспечнай і эфектыўнай эксплуатацыі аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення ў населеных пунктах.
Шмат з іх эксплуатуюцца са значным перавышэннем тэрмінаў службы (на 1 студзеня 2018 г. сярэдні знос сетак водазабеспячэння склаў ад 35,6 % да 99,8 %, сетак водаадвядзення (каналізацыі) – ад 35 % да 95 %).
Шэраг аб’ектаў з-за неналежнага тэхнічнага стану і адсутнасці дастатковых сродкаў на іх рамонт і мадэрнізацыю не функцыянуе.
У дзейнасці арганізацый выяўлены шматлікія парушэнні заканадаўства і тэхнічных нарматыўна-прававых актаў пры эксплуатацыі аб’ектаў водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. Асноўныя з іх – неналежны ўлік здабычы падземных вод, невыкананне парадку ўліку і ўтрымання аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення, іх неналежны тэхнічны стан, нізкая якасць пітной вады з крыніц цэнтралізаванага водазабеспячэння, адсутнасць у асобных арганізацыях ЖКГ вытворчага кантролю якасці пітной вады, нездавальняючы санітарна-тэхнічны стан памяшканняў аб’ектаў, тэхнічная няспраўнасць пажарных гідрантаў, нерацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Алег САДОЎСКІ,
старшыня Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.