Темы

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Марыянна ШЧОТКІНА наведала з рабочым візітам СВК “Калгас “Радзіма”

У рамках Адзінага дня інфармавання намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Марыянна ШЧОТКІНА наведала з рабочым візітам СВК “Калгас “Радзіма”.

Гэта гаспадарка была выбрана для паездкі невыпадкова. Менавіта яна з’яўляецца пляцоўкай для пераймання працоўнага і жыццёвага вопыту. Тут штогод дабіваюцца высокіх паказчыкаў у эканамічнай дзейнасці, на высокім узроўні развіты сацыяльная сфера, культура вытворчасці, адбываецца моцнае ўзаемадзеянне паміж усімі сферамі жыцця і дзейнасці вяскоўцаў праз далучэнне да гістарычнай спадчыны і традыцый, прывіцця любві і павагі да малой радзімы, да сваіх каранёў.

У суправаджэнні старшыні СВК “Калгас “Радзіма”, Заслужанага працаўніка сельскай гаспадаркі Аляксандра ЛАПАЦЕНТАВА Марыянна Шчоткіна наведала сацыяльныя аб’екты гаспадаркі: Алею Славы, музей сельгаскааператыва, дзе пазнаёмілася з гісторыяй калгаса, захаваннем працоўных дасягненняў і традыцый, якія сёння перадаюцца падрастаючаму пакаленню.

Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву гаспадаркі намеснік старшыні Савета Рэспублікі гутарыла на самыя разнастайныя тэмы. У першую чаргу яна падзялілася ўражаннямі ад “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”, у якой прымала ўдзел. Марыянна Шчоткіна паведаміла, што хоць наша краіна і невялікая, аднак перад ёй паўстаюць сур’ёзныя пытанні ў плане бяспекі, у тым ліку і інфармацыйнай. Таксама яна акцэнтавала ўвагу на аспектах дзейнасці Саюзнай дзяржавы, функцыянавання заканадаўчай улады і сацыяльнай накіраванасці бюджэту краіны.

Падчас сустрэчы ўзнімаўся шэраг пытанняў, якія тычыліся дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, сацыяльнай абароны мнагадзетных сем’яў, пенсійнага забеспячэння…

– Для таго, каб жыць камфортна і ўтульна, трэба ствараць неабходныя ўмовы, – падкрэсліла Марыянна Акіндзінаўна. – А для гэтага кожны павінен працаваць на сваім месцы. Падчас сённяшняй сустрэчы са старшынёй сельгаскааператыва ўпэўнілася, што ў гэтай гаспадарцы ёсць сапраўдны гаспадар, чалавек, які нераўнадушны да праблем сваіх аднавяскоўцаў, кіраўнік з перспектыўнымі поглядамі. У вас дакладна адладжана сістэма ўзаемадзеяння ўсіх сфер жыццядзейнасці, падрастаючае пакаленне акружана клопатам з боку і школы, і бацькоў.

Наколькі прыемна бацькам бачыць, што на іх вытворчых аб’ектах вывешаны спісы з поспехамі і дасягненнямі іх дзяцей у школе. У той жа час і калі дзеці адчуваюць гонар за сваіх бацькоў у тым, што яны – перадавікі вытворчасці. Важна і матэрыяльная падтрымка – стыпендыі лепшым вучням школы, якія аплачвае гаспадарка. У сельгаскааператыве замацоўваюцца маладыя спецыялісты, захоўваюцца традыцыі і гісторыя. Гэта з’яўляецца моцным стымулам для людзей, – прыходзіць упэўненасць у заўтрашнім дні. Гэтым трэба не толькі ганарыцца, але і цаніць у наш няпросты час.

Завяршылася сустрэча невялікім канцэртам-прэзентацыяй творчасці народнага ансамбля народнай песні “Вабічанскія ўзоры”, які дзейнічае пры Вішоўскім СЦК і ВЧ.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК. 

Фота аўтара.

Последние новости

Сельское хозяйство

Традиционный обряд «Зажинки» – провели в ОАО «Новая Друть»

14 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

В Белыничском ОАО «Агросервис» приступили к жатве озимого ячменя

14 июля 2025
Читать новость
Новости района

В агрогородке Вишов проходит праздник, посвященный чествованию ветеранов труда 

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Электробезопасность при работах вблизи воздушных линий электропередачи

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Борьба за лес: отчет об охране леса в Белыничском лесхозе за первое полугодие

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Экологический юниорский конкурс «Квітней, мой лес» проходит в Могилёвской области

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем