Вялікая размова. Працяг тэмы
Як вядома, “Вялікая размова з Прэзідэнтам” прайшла 1 сакавіка бягучага года ў фармаце адкрытага дыялогу кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.
Напярэдадні яе інфармагенцтва БелТА правяло акцыю “Ваша пытанне Прэзідэнту”, падчас якой паступіла амаль 2 тысячы пытанняў і прапаноў.
Са сваімі жыццёвымі праблемамі да кіраўніка беларускай дзяржавы звярнуліся і 58 жыхароў Магілёўскай вобласці, сярод якіх двое – бялынічане.
Першы зварот тычыўся афармлення права на зямельны ўчастак, другі – спынення працоўных адносін.
Гэтыя пытанні, як і ўсе тыя, што паступілі Прэзідэнту, знаходзяцца ў працэсе разгляду.
Міхась КАРПЕЧАНКА.