Темы

Заслужылі прызнанне і павагу

Сярод прафесійных свят, якія шырока адзначаюцца ў нашай краіне, ёсць асаблівае, – свята тых, чыя праца не такая прыкметная, але вельмі важная: работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва.

З гэтай нагоды для работнікаў БУКП “Жылкамгас” і ААТ “Бытпаслугі г. Бялынічы” ў РЦК прайшло ўрачыстае мерапрыемства.

Павіншаваць камунальнікаў і працаўнікоў бытавога абслугоўвання з прафесійным святам завіталі старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, кіраўнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна з 1988 па 1999 гады Валерый ШУТОЎ і ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вячаслаў ХІТРЫКАЎ.

Сёлета ў верасні БУКП “Жылкамгас” адзначае 60-годдзе з дня ўтварэння. Таму да будучага юбілею быў створаны і прадэманстраваны падчас мерапрыемства фільм, у якім акрэслены ўвесь час дзейнасці арганізацыі ад даты заснавання да сучаснасці.

Са сцэны прагучалі цёплыя словы на адрас намесніка дырэктара па ВКГ Генадзя ХАРЫТОНАВА, які днямі быў удастоены высокай узнагароды галіновага міністэрства – нагруднага знака “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”.

Старшыня райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў у сваім выступленні адзначыў важнасць той працы, якую выконваюць камунальнікі, іх агульны ўнёсак у эканоміку раёна і прафесіяналізм, што з кожным годам толькі павышаецца. Затым кіраўнік раёна ўручыў Падзяку Міністэрства ЖКГ Беларусі слесару аварыйна-аднаўленчых работ жылкамгаса Юрыю ГУБІЧУ, Ганаровую грамату ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама – галоўнаму бухгалтару прадпрыемства Вользе МАРОЗАВАЙ, ганаровыя граматы райвыканкама – начальніку лабараторыі ЭФВ Юрыю ПАЎЛЮЧЭНКУ, начальніку ўчастка КВП Вадзіму КАЖЭЎНІКАВУ і вядучаму бухгалтару ААТ “Бытпаслугі г. Бялынічы” Ганне ГУРСКАЙ.

За шматгадовую плённую працу і ў сувязі з прафесійным святам ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў атрымалі слесар-сантэхнік Эдуард БАДУНОЎ і трактарыст Віталь ЛАЗОЎСКІ.

Словы віншавання і падзякі за прафесіяналізм і адказнасць, з якой адносяцца да выканання сваіх працоўных абавязкаў, выказаў прысутным дырэктар камунальнага прадпрыемства Віктар ІВУЛЁЎ. Ён уручыў дыпломы ІІІ ступені галоўнаму інжынеру Мікалаю КАНКЕВІЧУ, галоўнаму бухгалтару Вользе Марозавай, начальніку КЦГ Мікалаю ЦЫБУЛЬСКАМУ, начальніку ўчастка шматгаліновых паслуг Алегу СІДАРОВІЧУ, аператару кацельні Людміле КАМАРОЎСКАЙ, цесляру Віктару ПАЛОННІКАВУ, вадзіцелям Рыгору ЛЮБУШАКУ і Міхаілу КАЎКОВУ.

Галоўны эканаміст Валянціна ШУТОВА і кантралёр ВКГ Тамара ЗАБАРОНАК былі ўдастоены звання “Ганаровы работнік БУКП “Жылкамгас”.

Віншаванні і ўзнагароды ад дырэктара ААТ “Бытпаслугі г. Бялынічы” Святланы ГАЛАНАВАЙ атрымалі краўцы Валянціна ЦАРАНОК і Ларыса ФРАЛОВА, трактарыст Аляксандр ЛАТЫШ, прыёмшчык заказаў прыёмнага пункта аг. Галоўчын Галіна НІКІФАРЭНКА і іншыя.

Лепшым з лепшых работнікам БУКП “Жылкамгас” уручылі ўзнагароды на свяце галоўны інжынер прадпрыемства Мікалай Канкевіч і намеснік дырэктара па ВКГ Генадзь Харытонаў.

Па традыцыі адбылася цырымонія ўшанавання ветэранаў жылкамгаса і тых, хто сёлета пайшоў на заслужаны адпачынак.

Лепшыя творчыя калектывы РЦК і салісты падарылі прысутным яркі канцэрт.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем