У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” у СШ № 2 адбылася квэст-гульня “Надзвычайная сітуацыя”
У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” у СШ № 2 адбылася квэст-гульня “Надзвычайная сітуацыя”, арганізатарамі якой выступілі работнікі РАНС.
Дзве каманды вучняў з 7 “А” класа прайшлі пяць пляцовак, на якіх імітаваліся надзвычайныя сітуацыі – “Эвакуацыя”, “Выклік службы ратавання”, “Возера ртуці”, “Аміяк” і “Пажар”.
Рабятам трэба было правільна выклікаць ратавальнікаў, ліквідаваць разліў ртуці, прайсці “калідор”, заражаны аміякам, пабыць у ролі ратавальнікаў – хутка сабрацца на пажар, рашыць галаваломку, а таксама адказаць на шэраг пытанняў, якія тычацца правілаў бяспекі.
Удзельнікі паспяхова справіліся з усімі заданнямі.
– Лічу, што навучанне правілам бяспекі ў гульнявой форме лепш запамінаецца дзецям, паколькі ў іх ёсць магчымасць адпрацаваць атрыманыя веды на практыцы, – адзначыла інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ. – Немалаважна, што рабяты працавалі ў камандзе. Гэта дало ім магчымасць зразумець, як гэта быць адказным за чыёсьці жыццё.
За актыўны ўдзел у квэст-гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі ад ратавальнікаў тэматычныя памяткі і брашуры.
Марыя ШУТ.
Фота аўтара.