Темы

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 4 па 17 сакавіка праваахоўнікі склалі 62 адміністрацыйныя пратаколы

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 4 па 17 сакавіка праваахоўнікі склалі 62 адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага апянення – 42, дробнае хуліганства – 7, сямейны скандал – 6, дробны крадзеж – 3.

Сужыцельгубіцель. Жыхарка вёскі Мокравічы паскардзілася праваахоўнікам на сужыцеля, які ўдарыў яе некалькі разоў па галаве палкай. Праверку праводзіць ААПП.

Купіў на сваю галавуБялынічанін патэлефанаваў у міліцыю і папрасіў прыцягнуць да адказнасці невядомага грамадзяніна, які прадаў яму групу ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”, але доступу да рэсурсу пакупнік так і не атрымаў.  Праверку праводзіць АКВ.

Пюць і не баяцца. Супрацоўнікі міліцыі выяўляюць выпадкі знаходжання працаўнікоў арганізацый на сваіх рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня пад “мухай” быў працаўнік МТК “Атверніца” (ААТ “Аграсэрвіс”), а роўна праз тыдзень яго “подзвіг” паўтарыў вартаўнік машыннага двара ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Паліва. Супрацоўнікі АДАІ РАУС каля аг. Цяхцін спынілі аўтамабіль “Фальксваген”, кіроўца якога перавозіў 20 літраў пафарбаванага дызпаліва. Аўтааматар атрымаў адміністрацыйны пратакол.

“Металіст”. Магіляўчанін патэлефанаваў у дзяжурную службу РАУС і паскардзіўся на невядомага, які “пагаспадарыў” на яго лецішчы ў в. Навасёлкі Вішоўскага сельсавета і вынес адтуль металічныя рэчы.

Узбуджана крымінальная справа.

Ганна КАВАЛЁВА.

Последние новости

Новости района

Мнение. Скандал с пакетиком в прямом эфире поставил кандидата в президенты Польши в серьезное положение

30 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Стартует «Белагро-2025»

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах чествовали мелиораторов. Смотрите, как это было

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

Какие мероприятия пройдут в День защиты детей в Белыничском районе. Рассказываем

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошла акция по благоустройству криниц

29 мая 2025
Читать новость
Общество

Отвечают судебные эксперты. Розетки и вилки: как не допустить пожар

29 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем