Хтосьці агароджу ставіць, а нехта — ламае

Увечары 24 кастрычніка мінулага года ў аграгарадку Цяхцін двое непаўналетніх і адзін работнік ААТ “Новая Друць” зрабілі злоснае адміністрацыйнае парушэнне.

Каля васьмі гадзін вечара жыхар Цяхціна Е. разам з двума падлеткамі пачалі біць нагамі па бетоннай агароджы, пакуль яна не ўпала і разбілася. Такім чынам яны зламалі 7 пліт жалезабетоннай агароджы і 2 слупы, чым нанеслі значную шкоду мясцоваму сельгаспрадпрыемству.

Раённы суд прызначыў Е. пакаранне ў выглядзе 1 года пазбаўлення волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. А непаўналетнім на 3 месяцы абмежаваў вольны час і свабоду.

                                                                            Таццяна КОЗЫРАВА,

                ст. следчы РАСК.

Print Friendly, PDF & Email