Темы

Яшчэ большае пакаранне

Да пазбаўлення волі на паўтара года прыгавораны раённым судом бялынічанін Ж. па арт. 415 КК РБ.

Ж. быў асуджаны па розных артыкулах крымінальнага кодэкса РБ у 2008, 2010, 2017, 2018 гадах. Апошні раз ён быў прыгавораны да пакарання ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два з паловай гады. Аднак усе патрабаванні крымінальна-выканаўчай інспекцыі ён неаднаразова парушаў.  Без уважлівых прычын адсутнічаў па месцы жыхарства ў недазволены час, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення ў РАУС, спрабаваў учыніць бойку ў Магілёве таксама ў п’яным выглядзе, без дазволу крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС зволіўся з працы. За пералічаныя парушэнні ў адносінах да Ж. прымалася мера спагнання ў выглядзе вымовы. У лістападзе яму было вынесена афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад адбывання пакарання, але і гэта не паўздзейнічала. Ён працягваў парушаць устаноўлены рэжым, за што і быў асуджаны. Абцяжарваючай абставінай з’явілася тое, што ў Ж. ёсць непагашаная судзімасць. Таксама ён знаходзіцца на ўліку ва ўрача псіхіятра-нарколага ЦРБ.

         Ігар БЕЛЬСКІ,

         старшы следчы РАСК.

Последние новости

Новости района

В агрогородке Вишов проходит праздник, посвященный чествованию ветеранов труда 

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Электробезопасность при работах вблизи воздушных линий электропередачи

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Борьба за лес: отчет об охране леса в Белыничском лесхозе за первое полугодие

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Экологический юниорский конкурс «Квітней, мой лес» проходит в Могилёвской области

11 июля 2025
Читать новость
Новости области

Стоимость школьных учебников в 2025/26 учебном году: сколько придется отдать за пособия?

11 июля 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем