Темы

Пасланне да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

На мерапрыемства, якое па традыцыі прайшло ў Авальнай зале Дома ўрада, былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ і банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі. Асабліва шырока была прадстаўлена беларуская грамадскасць, у ліку якой дэпутаты мінулых скліканняў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў ветэранаў, “Белай Русі”, Саюза жанчын, студэнты, курсанты ваенных навучальных устаноў, журналісты рэгіянальных СМІ.

У Пасланні канцэптуальна адлюстраваны асноўныя акцэнты ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на цяперашнім этапе. Змест яго, у тым ліку, вызначаецца, зыходзячы з аналізу зваротаў, што паступілі перад “Вялікай размовай з Прэзідэнтам” 1 сакавіка бягучага года. Кожны з такіх зваротаў быў дасканала вывучаны і прапрацаваны.

Краіна для жыцця

Народ Беларусі прайшоў праз выпрабаванні і стварыў сваю дзяржаву – краіну для жыцця. Гэты факт адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

– Рэспубліка Беларусь з’явілася на карце свету амаль тры дзясяткі гадоў таму. Набыўшы незалежнасць, будавалася і развівалася ва ўмовах найскладанейшых геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый. Мы знаходзіліся пад пільнай увагай сусветнай супольнасці. За намі назіралі. Ацэньвалі. Часам навешвалі ярлыкі і ставілі ва ўмовы эканамічнай і палітычнай блакады. Але праз церні санкцый, выпрабаванні сусветнымі крызісамі мы выйшлі да намечаных мэт. У цэнтры Еўропы стварылі сваю краіну. Мірную, стабільную і вельмі прыгожую. Беларусь. Краіну для жыцця, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што за параўнальна кароткі час была выбудавана новая дыпламатычная лінія знешняга ўзаемадзеяння. Беларусь выступіла не толькі ініцыятарам, але і актыўным удзельнікам еўразійскіх інтэграцыйных праектаў, змагла захаваць нейтралітэт адносна вядомых глабальных і рэгіянальных канфліктаў, звярнуліся да сусветнай супольнасці з заклікам да новага шматбаковага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва.

– Развіваючы адносіны з нашымі стратэгічнымі саюзнікамі і замежнымі партнёрамі ў розных частках зямнога шара, ні на крок не адступілі ад прынцыпаў самастойнага прыняцця рашэнняў, якія падпарадкаваны ўласным нацыянальным інтарэсам, але ні ў якім разе не супярэчаць іншым народам і, перш за ўсё, нашым суседзям, – сказаў Прэзідэнт.

Суверэнітэт і бяспека. Ніякіх кампрамісаў

У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў знешняй і ўнутранай палітыцы Беларусі не было і не будзе месца кампрамісам, заявіў Прэзідэнт Беларусі.  

– Неаднаразова перажыты вопыт раздзялення беларускага народа і перакройвання граніц прымушае нас высока цаніць сённяшняе адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць, – падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым адзначыў, што памяць аб Вялікай Айчыннай вайне непахісная і святая:

– Так, наша гісторыя пачалася больш як тысячу гадоў таму, але яна цалкам магла б скончыцца ў 40-я гады мінулага стагоддзя, калі б не гераізм нашага савецкага народа. У дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў мы будзем адзначаць важную для нашай дзяржаўнасці дату. Дату, якая стала сімвалам незалежнасці і свабоды роднай зямлі. І ў гэты знакавы год трэба падарыць краіне яркія мірныя перамогі: прыняць маштабныя міжнародныя спартыўныя пяршынствы, прадоўжыць ажыццяўляць вялікі дзяржаўны праект “Малая радзіма”.

Усвядоміць сваё нацыянальнае адзінства

Беларусы павінны канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае  адзінства. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

– Захаваць суверэнітэт, мір, спакойнае стваральнае жыццё на сваёй зямлі – наш святы абавязак. Каб выканаць гэту падораную нам лёсам гістарычную місію, мы павінны канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства, – канстатаваў Прэзідэнт і дадаў: – Спавядаючы розныя рэлігіі – мы         адзіныя ў веры; гаворачы на дзвюх дзяржаўных мовах – мы адна нацыя; абапіраючыся на вопыт мінулага – разам ствараем і будзем ствараць будучыню. Мы – народ суверэннай Беларусі, моцнай і квітнеючай краіны, міралюбівай і адкрытай усяму свету!

Неадкладная рэакцыя на рост цэн

Урад і мясцовая ўлада павінны неадкладна рэагаваць на рост цэн. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

– Калі цэны пачынаюць дзесьці расці, то ўрад, мясцовыя органы ўлады павінны неадкладна рэагаваць, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запатрабаваў абавязкова разабрацца па кожнай канкрэтнай групе тавараў, глыбока ўнікаць у парадак фарміравання цаны на ўсіх этапах і высвятляць, чым выкліканы рост.

Сярэднетэрміновая задача вызначана: неабходна ўтрымліваць інфляцыю ў межах 5 працэнтаў. Але гэта – агульная лічба. На ўзроўні асабістага ўспрымання інфляцыя ў кожнага свая. Чалавек мяркуе аб росце цэн па найбольш значных 6-8 пазіцыях тавараў і паслуг свайго штодзённага попыту. Сярод іх – прадукты харчавання.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Беларусь забяспечыла экспарт сельгаспрадукцыі больш як на $5 млрд.

– Дык чаму не можам па нармальных цэнах накарміць уласны народ? Адна з прычын – загуляліся ў рынак і дэмакратыю ў эканоміцы, – сказаў кіраўнік дзяржавы і звярнуў увагу ўрада, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, прафсаюзаў, што скаргаў людзей на непамерны рост цэн па найбольш значных пазіцыях тавараў і паслуг быць не павінна.

Пенсіі падрастуць

Прэзідэнт Беларусі даручыў ураду падрыхтаваць праекты рашэнняў аб павелічэнні пенсій у 2019 годзе.

– У 2018 годзе тройчы павялічаны пенсіі, іх рост павінен быць і ў 2019 годзе. Даручаю ўраду, не адкладаючы, падрыхтаваць праекты неабходных рашэнняў, – сказаў Аляксандр Лукашэнка і падкрэсліў, што сацыяльна гарантаваны ўзровень суадносін сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы павінен імкнуцца да 50 працэнтаў, але не ніжэй за 40 працэнтаў, як гэта прынята ва ўсім свеце.

Асобнай тэмай Прэзідэнт адзначыў магчымасць для актыўных пенсіянераў прадаўжаць сваю працоўную дзейнасць.

Зніжэнне ўзроўню занятасці недапушчальнае

Зніжэнне ўзроўню занятасці насельніцтва недапушчальнае, прыярытэтнай застаецца задача стварэння новых рабочых месцаў, асабліва высокапрадукцыйных.

Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на праблему працаўладкавання і магчымасць грамадзян знайсці добрую работу.

Стварэнне высокапрадукцыйных рабочых месцаў застаецца прыярытэтнай задачай, за выкананне якой адказвае ўся вертыкаль улады.

На думку Прэзідэнта, адным з рашэнняў праблемы занятасці можа стаць мабільнасць рабочай сілы ў межах краіны.

– У гэтым пытанні неабходны сістэмныя прапановы, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Але трэба і самім праяўляць ініцыятыву, каб знайсці сябе на рынку працы.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на магчымасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю, якія жадаюць актыўна працаваць, нягледзячы на цяжкасці са здароўем.

– Асноўныя задачы тут дзве: стварыць сістэму дадатковых стымулаў для наймальніка, які працаўладкоў-вае такіх людзей, і дапамагчы знайсці работу канкрэтнаму чалавеку, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Я назваў бы яшчэ трэцюю: жаданне ўсіх нас падтрымаць такіх людзей. Упэўнены: калі б на месцах старшыні выканкамаў, сельскіх саветаў, кіраўнікі гарадоў бачылі людзей з абмежаванымі магчымасцямі (а іх не так ужо і многа ў краіне) і перажывалі за іх, як за сваіх дзяцей, яны ўсе былі б працаўладкаваны.

Раўнамернае развіццё тэрыторый

Раздзяляльных ліній, асабліва па сацыяльна-эканамічных прыкметах і ўмовах жыцця, у Беларусі не можа быць.

У рэгіёнах пражывае большая частка насельніцтва Беларусі, больш як тры чвэрці зваротаў у час “Вялікай размовы” паступілі з-за меж сталіцы.

– Гэта сігналы аб тым, дзе вы недапрацоўваеце. Мы недапрацоўваем. Кожны сігнал знаходзіцца на кантролі, – заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, задача па скарачэнні разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця стаіць не адзін год, аднак яе актыўнага вырашэння пакуль не назіраецца.

– Урад не павінен адхіляцца ад гэтай праблемы, вырашаць яе неабходна цэнтралізавана. Праблемы ўсюды падобныя, таму патрабую ад Савета Міністраў сістэмнай работы. Не трэба паўтараць памылкі мінулага складу. Трэба ўсім нам апусціцца на зямлю і быць бліжэй да людзей. Калі не ведаеш, што рабіць (я часта гавару), – ідзі да людзей, яны табе падкажуць і дапамогуць, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі вызначаны ўзроўні рэгіянальнай палітыкі: сталіца, абласныя цэнтры, раёны, аграгарадкі і вёскі. Па кожным напрамку – свая стратэгія. Па 11 буйных гарадах на прыкладзе Оршы павінны быць распрацаваны асобныя праграмы, якія забяспечаць паскораныя тэмпы развіцця.

– Ураду, старшыням аблвыканкамаў даю два гады на рэалізацыю гэтых праграм, – канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. – Павінен быць вынік, які ў першую чаргу адчуюць нашы людзі.

Асобна беларускі лідар спыніўся на развіцці інфраструктуры:

– Камфортныя ўмовы пражывання – вось аснова сацыяльных стандартаў і галоўны крытэрый паспяховага завяршэння рэгіянальных праектаў.

Квітнеючыя паселішчы

Гарады Беларусі павінны патанаць у зеляніне і кветках.

– Прыродны ландшафт Беларусі – наша багацце і гонар. Але і гарады, асабліва жылыя масівы, таксама павінны патанаць у зеляніне і кветках. У бягучым годзе неабходна завяршыць у асноўным работу па добраўпарадкаванні і азеляненні краіны. Гэта лейтматыў другога года трылогіі “Малой радзімы”. Чысціня і эстэтыка – гэта не проста наш брэнд, гэта стыль жыцця. У рэшце рэшт, гэта ж здароўе людзей, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ўсім беларусам неабходна актыўней удзельнічаць у азеляненні, высадцы дрэў:

– Мы ўсе без выключэння адказныя за навядзенне парадку і яго падтрыманне. Усе павінны падключыцца да гэтай работы – мясцовыя ўлады, арганізацыі, прадпрыемствы, установы і, вядома, самі жыхары. Няма сумненняў у тым, што нашы людзі сапраўды адчуваюць сябе гаспадарамі на сваёй зямлі, любяць сваю малую радзіму.

Дыктатура тэхналогій

Прэзідэнт паставіў асноўныя задачы перад АПК: дыктатура тэхналогій і новыя віды прадукцыі.

– Першая задача для сельскай гаспадаркі – самая строгая дыктатура тэхналогій і вытворчая дысцыпліна. На гэта павінны быць мабілізаваны ўсе: пачынаючы ад кіраўніка гаспадаркі, спецыялістаў, заканчваючы нашай міліцыяй. Другая – актыўнае асваенне новых для нас відаў прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Кожны раён павінен бачыць сваю стратэгію ў гэтай галіне. Мяняецца клімат – мяняецца падыход. Трэба вырошчваць тое, што можна, і менш завозіць з-за меж краіны. Неабходна фінансаваць свайго таваравытворцу, як бы гэта ні было для нас складана, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што аснова развіцця сельскай гаспадаркі – буйнатаварная вытворчасць, і звярнуў увагу на тое, што дзяржаўная падтрымка можа аказвацца не толькі буйнатаварным вытворцам, але і фермерам. Прэзідэнт нагадаў, што пры гэтым буйнатаварныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы нясуць велізарную сацыяльную адказнасць. У сваю чаргу, фермеры, як правіла, хочуць атрымаць у карыстанне выключна зямлю.

Прэзідэнт адзначыў, што цяперашні глабальны агратрэнд – вытворчасць арганічных прадуктаў выключнай якасці па зялёных тэхналогіях. Ён расказаў, што каля Лагойскага тракту будуецца спецыяльны рынак, які будзе арыентаваны на продаж экалагічна чыстых прадуктаў.

– У нас ёсць закон “Аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі”. Задача ўрада – распрацаваць дзейсныя механізмы па яго рэалізацыі, таму што абарот гэтых прадуктаў                       (у свеце, – заўвага БелТА) перасягнуў ужо $100 млрд, іх рэнтабельнасць вышэйшая за 15 працэнтаў. Гэты рынак будзе расці, і мы ні ў якім разе не павінны ўпусціць такія магчымасці, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь у неапраўдана вялікіх аб’ёмах імпартуе тую агародніну і садавіну, якую могуць вырошчваць у краіне, сказаў Аляксандр Лукашэнка і адзначыў, што там, дзе неабходна, трэба закласці новыя сады, выкарыстоўваць новыя прадукцыйныя сарты пладовых дрэў і кустоў.

Палітычная сталасць грамадства

Аляксандр Лукашэнка адзначае палітычную сталасць беларускага грамадства.

– Трэба сказаць, што сярод зваротаў, якія паступілі ў час нядаўняй сустрэчы з экспертнай супольнасцю, журналістамі, шмат прапаноў па развіцці рэгіёнаў. Іх жыхары сапраўды хварэюць душой за свой край, прапануюць цікавыя рашэнні па развіцці гарадоў і вёсак. Ёсць ініцыятывы, якія без перабольшвання тычацца будучыні ўсёй краіны, яе далейшага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця: ад ролі прафсаюзнага руху да ўдасканалення заканадаўства і прапаноў па змяненні нашай Канстытуцыі. Радуе тое, што людзі думаюць маштабна, перажываюць шчыра. Безумоўна, гэта сведчыць аб палітычнай сталасці нашага грамадства, – канстатаваў Прэзідэнт.

Ініцыятыва грамадзян павінна стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны на наступныя гады.

– Чалавек, яго ініцыятыва і імкненне жыць лепш павінны стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны на наступныя гады, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пасля звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнт Беларусі адказаў на пытанні парламентарыяў, якія тычыліся, напрыклад, усталявання 5 чэрвеня Дня беларускай дзяржаўнасці, пераезду з мэтай паляпшэння сваіх жыллёвых умоў шматдзетных сем’яў з вёсак у гарады, устанаўлення ў Мінску помнікаў першым дзеячам БССР, якасці дарог мясцовага значэння, мэтазгоднасці амністыі для грамадзян, асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў, і шэрагу іншых актуальных тэм.

                     Па матэрыялах БелТА

                     падрыхтаваў

                     Міхась КАРПЕЧАНКА.

МЕРКАВАННІ

Анатоль ДРАЗДОЎ,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, дырэктар ААТ “Новая Друць”:

– 19 красавіка я знаходзіўся ў Авальнай зале Дома ўрада нашай краіны.

Чырвонай ніткай праз усё Пасланне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу прагучала думка пра тры стаўпы ўпэўненага курсу беларускай дзяржавы. Гэта такія канцэптуальныя рэчы, як дабрабыт народа, міралюбівая знешняя палітыка, нацыянальная бяспека. На аснове іх і было пабудавана прэзідэнцкае Пасланне, у якім ішла падрабязная, зацікаўленая, аргументаваная размова пра сацыяльныя пытанні, эканоміку, індустрыялізацыю, далейшае развіццё аграпрамысловага комплексу, дэмаграфічную бяспеку, ІТ-тэхналогіі, зносіны з людзьмі.., прагучаў клопат пра дабрабыт беларусаў, іх развіццё і жыццё.

Абсалютна згодны з кіраўніком нашай дзяржавы і ў тым, што галоўнымі задачамі для сельскай гаспадаркі ў сучасны момант з’яўляюцца наступныя: самая строгая дыктатура тэхналогій, высокая вытворчая дысцыпліна, актыўнае асваенне новых відаў прадукцыі. Гаспадаркам трэба вырошчваць усё тое, што можна, каб менш завозіць з-за межаў краіны, як і наспеў час актыўна займацца вытворчасцю арганічных, экалагічна чыстых, прадуктаў выключнай якасці па зялёных тэхналогіях.

Іна ІГНАТОВІЧ,

начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:

– Кожны кіраўнік, ад якога сёння патрабуецца не толькі глыбокае веданне эканомікі, высокі прафесіяналізм і адказнасць за даручаную справу, але і ўменне працаваць з людзьмі, размаўляць з імі, кожны спецыяліст і работнік павінен глыбока асэнсаваць і ўзяць на ўзбраенне такі важнейшы пасыл, які выразна прагучаў у Пасланні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, як неабходнасць якасна выконваць уласную працу на сваім рабочым месцы, цаніць і прымнажаць тое, што ёсць, што дасягнута папярэднімі пакаленнямі.

У нашай краіне з’явілася новае пакаленне, якое вырасла ў суверэннай Беларусі, і нам ёсць што сказаць тым, хто ідзе за намі. А самае важнае тое, што ў беларускай моладзі маецца галоўнае – мірная, прыгожая, незалежная краіна. Ёсць традыцыі, багатая культурная і духоўная спадчына, гераічная гісторыя, якой трэба ганарыцца.

Звярну ўвагу і на яшчэ адзін важны пасыл Паслання: нашы дзеці павінны бачыць і адчуваць, што яны патрэбныя сваёй краіне. І мы, дарослыя, бацькі і настаўнікі, проста абавязаны зрабіць усё магчымае, каб падлеткі раскрывалі свае таленты і ўвасаблялі ў жыццё ўласныя мары. На радзіме, у сябе дома.

Последние новости

Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Сводка происшествий в Белыничском районе по линии службы 101

17 апреля 2024
Общество

18 апреля в Белыничском районе пройдёт единый день информирования населения

17 апреля 2024
Новости области

Рыбаков Андрей проведет выездной личный прием граждан в Могилевском облисполкоме

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничской специальной школе-интернат прошел семинар-совещание

5 апреля 2024
Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости Беларуси

В Беларуси проводится республиканская профилактическая акции «Дом без насилия!»

5 апреля 2024
Главное

Лукашенко согласовал внесение в Палату представителей законопроекта о приостановлении действия ДОВСЕ

5 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024