Темы

Дзмітрый Гобараў і Анатоль Шчуплянкоў правялі сумесны прыём жыхароў Бялыніцкага раёна па іх асабістых пытаннях

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнаша сходу Рэспублікі  Беларусь па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Дзмітрый ГОБАРАЎ і старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ правялі сумесны прыём жыхароў Бялыніцкага раёна па іх асабістых пытаннях.

Тэматыка зваротаў насельніцтва да дэпутата і старшыні райвыканкама, як і заўсёды, тычылася самых розных аспектаў жыцця і побыту. Для прыкладу, дзве маці звярнуліся да Дзмітрыя Гобарава з просьбай пасадзейнічаць ім патрапіць асабіста на прыём да старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Справа ў тым, што іхнія сыны былі затрыманыя работнікамі праваахоўных органаў у лістападзе мінулага года і зараз знаходзяцца пад следствам. Па словах жанчын, затрыманне іхніх сыноў звязана з жудасным забойствам 6 чалавек у вёсцы В. Машчаніца, якое адбылося ў 2005 годзе і па якім тыя былі апраўданыя ў судзе. І вось пасля 14 гадоў пасля злачынства ўзніклі новыя абставіны гэтай справы, і маці, вядома ж, хвалююцца за лёс сваіх дзяцей.

Дэпутат паабяцаў жанчынам, што іхнюю просьбу ён давядзе да ведама старшыні Следчага камітэта краіны.   

Экалагічнай сітуацыяй на рацэ Друць, якую ўскладняе дзейнасць Цяцерынскай ГЭС, не адзін год непакоіць бялынічаніна Генадзя ЮХНЕВІЧА. Генадзь Францавіч па гэтай праблеме атрымаў адказы з розных устаноў.

– Напісаны яны прыгожымі словамі, навуковымі тэрмінамі, – кажа ён. – Але нашай Друці ад гэтага лягчэй не становіцца.

Падчас сумоўя з Генадзем Юхневічам, у якім апроч Дзмітрыя Гобарава і Анатоля Шчуплянкова прыняў удзел і намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ, разглядаліся некалькі магчымых варыянтаў вырашэння дадзенай праблемы. Спыніліся на адным: каб не парушаць водны баланс ракі, неабходна адмовіцца ад рэгулявання ўзроўню яе праз шлюзы.

– Думаю, што наконт гэтага ўдасца дамовіцца, – выказаў меркаванне Дзмітрый Дзмітрыевіч. – Таму як дэпутат неадкладна звярнуся з хадайніцтвам да кіраўніцтва адпаведных устаноў.

Пенсіянер з Бялынічаў Васіль КАВАЛЁЎ не задаволены раскладам руху аўтобусаў у кірунку на Мінск. Васіль Макаравіч папярэдне звяртаўся ў адпаведныя інстанцыі з просьбай перагледзець расклад і павялічыць колькасць аўтобусных рэйсаў у сталіцу. З адказамі на свае запыты ён пазнаёміў дэпутата Палаты прадстаўнікоў і старшыню райвыканкама.

У вырашэнні гэтай праблемы апошняе слова за эканомікай. Малы пасажырапаток прыносіць толькі страты арганізацыям, якія займаюцца  перавозкамі пасажыраў. Тым не менш Анатоль Шчуплянкоў распарадзіўся, каб спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама вывучылі на конт гэтага думку бялынічан і выканалі неабходныя эканамічныя разлікі.    

– Праблема існуе, і калі яна хвалюе людзей, – падкрэсліў Анатоль Леанідавіч, – будзем вырашаць.

На некаторыя свае пытанні грамадзяне, якія звярнуліся на прыём, атрымалі кампетэнтныя тлумачэнні. У прыватнасці, гэта тычылася і парадку аказання дзяржаўнай матэрыяльнай дапамогі да 75-годдзя вызвалення Беларусі, указ аб выдзяленні якой ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян, што пацярпелі ад наступстваў яе, падпісаў напрыканцы сакавіка Прэзідэнт Беларусі. Нагадаем, што выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі будуць праведзены з 1 чэрвеня па 1 ліпеня бягучага года. 

– Стараюся пытанні, з якімі звяртаюцца да мяне грамадзяне, – тлумачыць Дзмітрый Гобараў, – вырашаць у ходзе прыёму. А тыя з іх, што патрабуюць дадатковага вывучэння і разгляду, бяру на свой дэпутацкі кантроль.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем