Темы

9 мая жыхары Прыдруцкага краю адзначылі 74-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

9 мая жыхары Прыдруцкага краю адзначылі самае важнае свята ў гісторыі нашай краіны – 74-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гэта дата па-асабліваму блізкая для кожнага чалавека, таму кожны год жыхары нашага раёна, Бялынічаў і госці горада аддаюць даніну памяці і павагі ўсім тым, хто цаной неверагодных намаганняў здабыў свабоду для нас, будучых пакаленняў.

Адчуванне свята з самай раніцы лунала ў паветры над Бялынічамі, а рознакаляровыя сцягі на вуліцах стваралі асабліва ўзнёслую атмасферу. У гэты дзень у райцэнтры было праведзена шмат мерапрыемстваў. Напачатку ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці РЦК і моладзь раёна паказалі кранальны флэшмоб у гонар Вялікай Перамогі.

Пасля па галоўнай вуліцы горада прайшлі ўдзельнікі грамадска-патрыятычнай акцыі “Беларусь помніць” з партрэтамі родных, землякоў-франтавікоў. У шэсці прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, перадавікі народнай гаспадаркі, працоўныя калектывы арганізацый і ўстаноў раёна. Святочная калона накіравалася ў Ліпавы гай, дзе на алеі  Герояў адбыўся ўрачысты мітынг у гонар Пераможцаў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Са словамі віншавання з Вялікай Перамогай да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ. Ён адзначыў беспрэцэндэнтны подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, якія ў той складаны час не толькі мужна абаранялі Радзіму, але і ўзнімалі краіну з руін, сваёй стваральнай працай мацавалі яе будучыню.

З прывітальным словам да бялынічан звярнуўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны Алег Назаравіч ПЛІНДОЎ. Зараз ён жыве ў Гомелі, але часта наведвае наш райцэнтр.

– Менавіта Бялынічы я лічу сваёй малой радзімай і, хоць тут не жыву, думкамі заўсёды з імі, – адзначыў Алег Назаравіч. – У 1924 годзе, калі ўтварыўся Бялыніцкі раён, мой бацька быў прызначаны начальнікам райаддзела міліцыі. Тады, у далёкім дзяцінстве, Бялынічы запомніліся мне сціплым мястэчкам, дзе жылі добрыя і спагадлівыя людзі. Наш сусед зрабіў на сваім двары мадэль самалёта, на якую бегалі дзівіцца ўсе мясцовыя хлопчыкі. Хто мог падумаць, што гэту ідылію можа парушыць вайна? Мы з бацькам пайшлі на фронт і вярнуліся з вайны пераможцамі, але самае галоўнае, – жывымі. Зараз я прыходжу на алею Герояў, святое для мяне месца, каб успомніць тых, з кім разам са зброяй у руках абараняў Радзіму. Дваіх з іх ведаў асабіста.

Падчас адной з сустрэч з расійскім паэтам-франтавіком Сяргеем АРЛОВЫМ знайшоў у яго творчасці вельмі цікавыя радкі:

– Когда это будет, не знаю:

В краю белоногих берёз

Победу девятого мая

Отпразднуют люди без слёз.

Поднимут старинные марши

Армейские трубы страны,

И выедет к армии маршал,

Не видевший этой войны.

И мне не додуматься даже,

Какой там ударит салют,

Какие там сказки расскажут

И песни какие споют.

Но мы-то доподлинно знаем,

Нам знать довелось

на роду,–

Что было девятого мая

Весной в сорок пятом году.

– Я ніколі не мог сабе ў’явіць, што дажыву да гэтага часу, – працягваў Алег Пліндоў. – Але прайшлі гады, змяніліся пакаленні, і словы паэта сталі прарочымі. Толькі наша пакаленне пераможцаў радзее з кожным годам. Смерць не ўзяла нас на фронце, але зараз выбівае знянацку, з-за вугла. Але ў нас чыстае сумленне, мы сваю справу зрабілі. І зараз ніхто не зможа адабраць у нас Перамогу.

Пасля таго, як у гонар ветэрана скончыліся апладысменты, ад імя маладога пакалення са словамі падзякі да ўсіх тых, хто здабываў для нас мір, выступіў вучань СШ № 2 райцэнтра Максім СІДАРОВІЧ. Памяць аб загінулых традыцыйна ўшанавалі хвілінай маўчання.

Пасля мітынгу стылізаваную канцэртную праграму прадставілі артысты РЦК, якія прама на сцэне аднавілі абстаноўку далёкіх 1940-х гадоў, успомнілі песні, якія спявалі салдаты на вайне. Гэтыя знаёмыя кожнаму мелодыі разам з выканаўцамі спявалі і гледачы.

Эстафету канцэртных нумароў працягнулі хор ветэранаў “Натхненне”, юныя навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, узорны вакальны ансамбль “Акварэлькі” і іншыя.

Побач з вялікай сцэнай дзейнічала тэматычная выстава, дзе на вялікіх пяцікутных зорках былі прымацаваны фотаздымкі і прозвішчы нашых землякоў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Традыцыйна працавалі тэматычныя падворкі сельсаветаў раёна, дзе ўсе жадаючыя маглі пачаставацца юшкай і салдацкай кашай, паспяваць і патанцаваць пад гармонік, набыць для сябе памятны сувенір.

Райбібліятэка і МЦ “Ветразь” падрыхтавалі інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей з выставамі і гульнямі, а таксама фотазонамі, дзе можна было зрабіць тэматычнае фота.

Працаваў і гарадскі стадыён. У гонар Дня Перамогі праводзіліся спаборніцтвы па валейболе, футболе і стрытболе, праходзіў турнір па шашках… Словам, ніхто не сумаваў. А вечарам на летняй пляцоўцы Ліпавага гаю адбылася маладзёжная дыскатэка.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара,

Марыі ШУТ і Міхася КАРПЕЧАНКІ.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем