Темы

Штраф. за непрыняцце мер

Супрацоўнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС праведзены паўторны маніторынг ААТ “Бялынічы”, дырэктарам якога з’яўляецца Генадзь СЦЕФАНЕНКА.

Падчас яго правядзення выяўлены шэраг парушэнняў супрацьпажарнай бяспекі.

МТФ “Міхайлоў”:

– неабходна зрабіць рамонт ацяпляльнай печы – замазаць расколіны ў муры;

– забяспечыць надзейнае закрыццё топачных дзверцаў;

– укамплектаваць жывёлагадоўчы будынак пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.

МТФ в. Малы Кудзін:

– адрамантаваць топачныя дзверцы воданагравальнага катла, ацяпляльную печ у падсобным памяшканні;

– устанавіць паддувальныя дзверцы.

Адміністрацыйны будынак:

– забяспечыць магчымасць свабоднага адкрыцця знутры дзвярэй эвакуацыйных выхадаў з 1 і 2 паверхаў;

– прыбраць з-пад марша эвакуацыйнай лесвічнай клеткі гаручыя матэрыялы;

– абазначыць шляхі эвакуацыі і эвакуацыйныя выхады ўказальнымі знакамі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі;

– зрабіць стэнд з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы;

– распрацаваць планы эвакуацыі людзей пры пажары для кожнага паверха;

– укамплектаваць адміністрацыйны будынак пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.

Прахадная машыннага двара в. Малы Кудзін:

– забяспечыць патрэбную адлегласць ад унутранай паверхні коміна да гаручых канструкцый перакрыцця;

– абараніць ад загарання падлогу каля топачных дзверцаў ацяпляльнай печы.

МТФ в. Галоўчын:

– адрамантаваць ацяпляльную печ;

– замазаць расколіны ў муры коміна;

– забяспечыць надзейнае закрыццё топачных дзверцаў;

– укамплектаваць жывёлагадоўчы будынак пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.

МТК Галоўчын:

– устанавіць раструбы на вогнетушыцелі ОП-8 у адпаведнасці з рэкамендацыямі (пашпартам) вытворцы;

– паставіць указальнік месца размяшчэння пажарнага гідранта.

МТФ в. Чырвоны Араты:

– адрамантаваць печ;

– выканаць ачыстку коміна да гаручых матэрыялаў.

МТК в. Вялікі Трылесін:

– устанавіць указальнік месца размяшчэння пажарнага гідранта;

– укамплектаваць жывёлагадоўчы будынак пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.

Таксама неабходна распрацаваць агульнааб’ектавую інструкцыю аб мерах пажарнай бяспекі і правесці супрацьпажарны інструктаж з работнікамі. Арганізаваць падрыхтоўку іх па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, для чаго трэба правесці навучанне службовай асобы па кірунку “Забеспячэнне пажарнай бяспекі”.

За несвоечасовую ліквідацыю названых парушэнняў падчас першапачатковага маніторынгу кіраўнік таварыства прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, на яго накладзены штраф у памеры 10 бв.

   Аляксандр САДОЎСКІ,

   першы намеснік начальніка РАНС.

 

Последние новости

Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость
Президент

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

22 мая 2025
Читать новость
Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем