Темы

У райцэнтры прайшла грамадска-прафілактычная акцыя “Бялыніцкі раён – тэрыторыя здароўя”

У райцэнтры прайшла грамадска-прафілактычная акцыя “Бялыніцкі раён – тэрыторыя здароўя”.

Старт акцыі па здаровым ладзе жыцця дала намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА. Яна павіншавала ўсіх аматараў спорту са святам – днём работнікаў фізічнай культуры і спорту, пажадала ўдзельнікам мерапрыемстваў пазітыву і здароўя. Затым ад РА ГА “Беларускі саюз жанчын” уручыла граматы і каштоўныя падарункі жанчынам, якія працуюць у фізкультурна-спартыўнай сферы раёна. Гэта настаўнікі фізічнай культуры СШ № 1 мя М.І. Пашкоўскага Марыя ПАТРЫНА, СШ       № 2 – Святлана КРАЎЦОВА, намеснік дырэктара СДЮШАР Таццяна ЗДРУК і дырэктар ФАКу “Друць” Таццяна ЧАРНОВА. 

Праграма выхаднога дня для ўдзельнікаў акцыі была вельмі насычанай. Сімвалам здаровага ладу жыцця сталі зялёныя стужкі. Іх валанцёры райЦГЭ павязвалі ўдзельнікам мерапрыемстваў. Гэта азначала, што пачынаючы з сённяшняга дня здароўю дадзена “зялёнае святло”.

Госці акцыі пабачылі паказальныя выступленні барцоў аб’яднанняў МЦ “Ветразь” па рукапашным баі, “Юныя кінолагі” і службовых сабак раённага аддзялення Дэпартамента аховы.

Для моладзі і актывістаў прафсаюзных пярвічак арганізацый і ўстаноў раёна быў арганізаваны лёгкаатлетычны крос “Марафон здароўя”.

Цікава было і на інтэрактыўнай пляцоўцы, якую арганізавалі супрацоўнікі РАНС. У гульнёвай форме ратавальнікі навучалі дзяцей бяспечным паводзінам, а таксама знаёмілі з прафесійнай тэхнікай. Усе ахвотныя маглі пабываць за рулём пажарнай машыны, а асабліва смелыя – падняцца на вышцы і пабачыць родны горад з вышыні птушынага палёту.

Не менш жадаючых падтрымаць здаровы лад жыцця было і на антытытунёвай пляцоўцы “Сустракаем лета без цыгарэты”, арганізаванай РК ГА “БРСМ”. Дзеці і дарослыя забівалі цвікі ў муляж цыгарэты і тым самым абяцалі ніколі не паддавацца шкоднай звычцы.

У ФАКу “Друць” актыўную работу распачала міні-паліклініка. Там можна было атрымаць кансультацыю кардыёлага, неўролага, тэрапеўта, анколага, эндакрынолага, зрабіць агульны і біяхімічны аналізы крыві, глюкаметрыю, ЭКГ.

Аматары дыет і правільнага харчавання маглі вызначыць на спецыяльным прыборы індэкс масы цела і наяўнасць тлушчу ў сваім арганізме, а таксама атрымаць ад медыкаў карысныя парады па падборы для свайго рацыёну “здаровых” прадуктаў.

Таксама ў рамках акцыі “Бялыніцкі раён – тэрыторыя здароўя” на пляцоўцы каля ФАКу “Друць” прайшла спартландыя сярод школьнікаў, а ў спартыўнай зале комплексу – таварыскія сустрэчы юных гандбалістаў СДЮШАР.

Не давалі засумаваць гледачам выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў і салісты РЦК. Яны зладзілі цудоўны канцэрт.

Напрыканцы мерапрыемстваў галоўны санітарны ўрач райЦГЭ Алена Дамарацкая ўручыла пераможцам і ўдзельнікам спаборніцтваў граматы і салодкія прызы.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024