Темы

Яркія фарбы дзяцінства

Яркія сцэнічныя ўборы, радасць у вачах і ўсмешкі на тварах былі ва ўсіх без выключэння выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў падчас справаздачнага канцэрта “Яркія фарбы дзяцінства”.

Інакш і быць не магло, бо ў зале іх выступленняў чакалі самыя дарагія людзі – бацькі, сёстры і браты, бабулі і дзядулі.

– Гэты год стаў для нас яркім і насычаным, – адзначыла вядучая канцэрта Крысціна АРЛОВА. – Калектыў дзіцячай школы мастацтваў атрымаў перамогу ў раённым конкурсе імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі і ўзнагароджаны дыпломам за лепшую дзейнасць па эстэтычным, духоўна-маральным выхаванні насельніцтва раёна за 2018 год. Сёлета нашы выхаванцы сталі дыпламантамі і лаўрэатамі міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, рэгіянальных адкрытых конкурсаў і фестываляў, папоўніўшы скарбонку ўстановы 135 дыпломамі.

Трыццаць музычных, інструментальных і творчых нумароў, якія доўжыліся больш за дзве гадзіны, праляцелі на адным дыханні. Жывы гук, арыгінальныя танцы, гітара, акардэон, цымбалы, фартэпіяна, скрыпка, домра… Спадабалася ўсім і выстава твораў выхаванцаў аддзялення выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая была прадстаўлена ў фае РЦК.

Позіркі бацькоў, якія ўважліва назіралі за выступленнем сваіх дзяцей, не перадаць словамі. Бялынічанка Валянціна КАМШЭКОВА імкнецца не прапускаць ніводнага канцэрта дачкі Дар’і, якая наведвае клас скрыпкі ДШМ. Па яе словах, кожнае выступленне Дашы адрозніваецца ад папярэдняга. І заўсёды – у лепшы бок.

– Бачу, як яна з кожным разам сталее, вучыцца новаму, – дадала яна. – Мне як маці заўсёды прыемна папрысутнічаць на канцэртах, паглядзець выступленне дачушкі.

Падрыхтоўкай да справаздачнага канцэрта настаўнікі і выхаванцы школы мастацтваў пачынаюць займацца задоўга да яго правядзення. Удзел у ім прынялі ўсе дзеці, якія наведваюць школу. Як адзначыла дырэктар установы Таццяна ГАРНАСТАЙ, падчас канцэртаў бачна ўся сумесная праца настаўніка і дзіця на працягу навучальнага года.

– У рэпертуары з’явілася шмат новых нумароў, якія дзеткі нам прадэманстравалі падчас сваіх выступленняў, – адзначыла яна. – Было бачна, што яны крыху хваляваліся, але кожны з іх імкнуўся выкласціся цалкам. І ў кожнага гэта атрымалася.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем