Темы

Падрыхтаваліся тэарэтычна і практычна

 

У мінулую суботу ў райцэнтры прайшло традыцыйнае маштабнае мерапрыемства – Дзень грамадзянскай абароны.

У гарадскім парку Ліпавы гай сабраліся шаснаццаць каманд санітарных і добраахвотных пажарных дружын арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, каб у чарговы раз даказаць, што ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі яны гатовы яе своечасова ліквідаваць.

Адкрыць мерапрыемства ўрачыстым узняццем Дзяржаўнага сцяга Беларусі далі магчымасць прадстаўнікам каманд-пераможцаў леташніх спаборніцтваў – ПМК № 241 і СВК “Калгас “Радзіма”.

Распачаўся Дзень грамадзянскай абароны з прадстаўлення тушэння ўмоўнага пажару, якое прадэманстравалі супрацоўнікі РАНС. Ва ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства была магчымасць наглядна ўбачыць, з якой хуткасцю гарыць пенапласт, якім сёння ўцяпляюць практычна кожны дом.

Перад пачаткам спаборніцтваў старшыня арганізацыйнага камітэта Дзмітрый ДАВЫДАЎ пажадаў удзельнікам іх поспехаў і добрага настрою на перамогу. І пасля правядзення лёсавання каманды па чарзе праяўлялі свой прафесіяналізм і аператыўнасць.

Удзельнікі добраахвотных пажарных дружын ратавалі ўмоўна пацярпелых, пераадольвалі на сваім шляху перашкоды, каб як мага хутчэй дабрацца да гарачага полымя і ліквідаваць яго. А прадстаўнікі санітарных фарміраванняў дэманстравалі свае веды па медыцынскай падрыхтоўцы, тэарэтычна і практычна адказвалі на пытанні білетаў.

Завяршыўся Дзень грамадзянскай абароны ўрачыстым узнагароджаннем пераможцаў спаборніцтваў.

Самай дасведчанай у сферы медыцыны аказалася санітарная дружына аддзела па адукацыі райвыканкама. Другое месца ў каманды ПМК № 241, трэцяе – дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

Па выніках спаборніцтваў сярод добраахвотных пажарных дружын не было роўных прадстаўнікам ПМК № 241. На другім і трэцім месцах – аддзел па адукацыі райвыканкама і раён газазабеспячэння.

Лепшай санітарнай дружынніцай сёлета прызнана прадстаўніца каманды ПМК № 241 Алеся ПАДАБЕД, а ратавальнікам – работнік СВК “Калгас “Радзіма” Уладзімір ДУДАРАЎ.

Сярод механізаваных аварыйна-ратавальных звенняў перамогу атрымала каманда БУКП “Жылкамгас”.

Пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі.

Паказаўшы свае годныя выступленні, бялынічане ў чарговы раз даказалі, што гатовы прадухіліць нават самыя маштабныя аварыйныя сітуацыі. Таму смела можна сцвярджаць, што наша малая радзіма пад на-дзейнай абаронай.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем