Темы

У раёне прайшоў першы этап рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”

У раёне прайшоў першы этап рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”. Да яе далучыліся вучні СШ № 1 і іх бацькі, супрацоўнікі РАНС і “ОСВОД”.

Цікавыя гульні, віктарыны і конкурсы чакалі рабят у фае школы. У гульнёвай форме аб правілах бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях дзецям распавялі інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ і старшы матрос-ратавальнік Ганна ДАРАШКЕВІЧ.

Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах: вучыліся правільна выклікаць ратавальнікаў, гулялі ў “Крыжыкі-нулікі” на тэму ратавання, у настольную гульню, якая таксама нагадвала рабятам, як правільна паводзіць сябе ў бядзе, прадэманстравалі свае веды – адказвалі на пытанні спецыялістаў.

– Акцыя стартавала 11 мая, і першы этап яе прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і, – распавяла Кацярына Любівая. – Сёння рабяты ўзнавілі свае веды аб бяспечных паводзінах, а таксама даведаліся аб некаторых нюансах ратавання, напрыклад, аб знаках у памяшканні, якія падказваюць правільныя дзеянні пры здарэнні, дапамагаюць арыентавацца ў людской плыні пры эвакуацыі. Праводзіць мерапрыемства дапамагалі актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

Напрыканцы мерапрыемства самыя актыўныя рабяты атрымалі падарункі ад РАНС.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Мероприятие ко Дню защиты детей прошло в Белыничах

31 мая 2025
Читать новость
Новости района

Мнение. Скандал с пакетиком в прямом эфире поставил кандидата в президенты Польши в серьезное положение

30 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Стартует «Белагро-2025»

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах чествовали мелиораторов. Смотрите, как это было

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

Какие мероприятия пройдут в День защиты детей в Белыничском районе. Рассказываем

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошла акция по благоустройству криниц

29 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем