Темы

Захапленне як крыніца даходаў

Сёння кампютар можна знайсці ці не ў кожнай сямі. І не адзін. Гэты складаны электронны прыбор трывала ўвайшоў у наша жыццё, стаў незаменным памочнікам і сябрам. І колькі непрыемных момантаў мы перажываем, калі раптоўна ён выходзіць са строю.

Дапамагае бялынічанам і жыхарам раёна вярнуць электронную тэхніку да жыцця індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый МІХАЛЬЦОЎ. Ён займаецца рамонтам камп’ютараў, наўтбукаў, планшэтаў, устаноўкай праграмнага забеспячэння, запраўкай картрыджаў прынтараў.

Свой занятак Дзмітрый выбраў невыпадкова. З ранняга дзяцінства цікавіўся радыётэхнікай. Яго бацька быў вайскоўцам і па родзе службы абслугоўваў радыёлакацыйныя ўстаноўкі. Таму, як жартуе малады прадпрымальнік, цікавей за цацкі для яго быў паяльнік.

Ён скончыў Клічаўскі агратэхнічны каледж па спецыяльнасці тэхнік-механік і прадоўжыў вучобу ў Беларускім дзяржаўным агратэхнічным універсітэце. Там захапленне рамонтам радыётэхнікі перарасло ў магчымасць зарабляць грошы.

– Адзін з выкладчыкаў ВНУ заўважыў мае здольнасці і прапанаваў у вольны ад заняткаў час займацца рамонтам камп’ютараў, – распавядае Дзмітрый. – Сумяшчаць працу і вучобу было даволі складана, але я справіўся.

Пасля таго, як атрымаў універсітэцкі дыплом, працаваць па спецыяльнасці не стаў, уладкаваўся майстрам па рамонце мабільных тэлефонаў, а затым – камп’ютараў у адзін з сэрвісных цэнтраў у Мінску. З ім і зараз працягвае супрацоўніцтва. Некалькі гадоў таму вярнуўся на малую радзіму, у Бялынічы. Тут з’явілася магчымасць адкрыць сваю справу, якой Дзмітрый Міхальцоў і скарыстаўся.

– Па-першае, тут у мяне невялікая канкурэнцыя, – усміхаецца Дзмітрый. – Па-другое, рамонт камп’ютарнай тэхнікі стараюся рабіць сумленна, бо ў маленькім горадзе ўсе добра ведаюць адзін аднаго. І калі захочаш схалтурыць, гэта моцна адаб’ецца і на аўтарытэце, і на кашальку.

Паколькі рамонт камп’ютараў не вельмі таннае задавальненне, Дзмітрый даў некалькі парад, як прадоўжыць тэрмін службы складанай тэхнікі.

Калі ваш камп’ютар пачаў “тармазіць”, не выконвае каманды альбо адвольна перазагружацца, яго неадкладна трэба паказаць спецыялісту.

Наўтбук, напрыклад, нельга пераносіць у не выключаным стане, трэба пазбягаць яго падзення, механічнага ўздзеяння. Вельмі востра ён рэагуе на пралітую на клавіятуру вадкасць.

Тым, хто захапляецца камп’ютарнымі гульнямі, трэба разлічваць на магутнасць электроннай прылады. Іначай з-за няправільна ўстаноўленай “цацкі” камп’ютар можа сапсавацца.

З-за напружанага працоўнага раскладу вольнага часу ў Дзмітрыя застаецца не так і многа. Яго ён прысвячае яшчэ аднаму захапленню – музыцы. Ён сам выдатна іграе на гітары і стварае калекцыю гэтых музычных інструментаў.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем