Штраф да 20-ці базавых
На тэрыторыі Беларусі па 15 верасня праводзіцца спецыяльная праграма “Мак”.
Мэтай яе з’яўляецца знішчэнне наркасыравіннай базы расліннага паходжання і спыненне дзейнасці асоб, якія займаюцца вырошчваннем маку і канопляў.
За пасеў, вырошчванне і апрацоўку маку і (або) канопляў заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (арт. 16.1 КаАП) у выглядзе штрафу ў памеры да 20-ці базавых велічынь.
У 2018 годзе падчас правядзення СП “Мак” выяўлены 9 фактаў вырошчвання жыхарамі Бялыніцкага раёна нарказмяшчальнай расліны, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 9 чалавек.
Як правіла, грамадзяне, бачачы, што на прысядзібным участку расце мак, не прымаюць мер для яго знішчэння, тлумачачы супрацоўнікам міліцыі, што расліна вырасла сама, аднак не знішчаюць яе, праводзяць культывацыю і дапускаюць далейшы яе рост. Гэта прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу.
Мак уяўляе сабой спелую расліну, калі на ёй завязаліся скрыначкі. Гэта прыцягвае ўвагу асоб, якія займаюцца немедыцынскім ужываннем наркатычных сродкаў. Яны могуць прыязджаць з суседніх раёнаў, гарадоў з мэтай пошуку маку на прысядзібных участках грамадзян і, як правіла, з’яўляюцца раней судзімымі, могуць уяўляць патэнцыйную небяспеку не толькі як тыя, хто займаюцца незаконным абаротам наркотыкаў, але і рабіць крадзяжы і махлярствы. Дадзеныя асобы могуць звяртацца да грамадзян, просячы вады, лекаў, нібыта шукаюць страчаную жывёлу альбо прыдумляць іншыя падставы з мэтай пракрасціся на тэрыторыю прысядзібных участкаў. У выпадку з’яўлення падазроных асоб неабходна неадкладна паведаміць па тэлефонах: 8029-3304776, 8029-74789-65 ілі 102.
Ігар БАРАНЧУК,
старшы оперупаўнаважаны ГНіПГЛ РАУС.