Темы

Сустрэлі на Бялыніцкай зямлі

У Магілёве адбыўся выязны семінар дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і членаў пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”. На ўездзе ў Бялыніцкі раён дэлегатаў сустракалі як чаканых, паважаных гасцей.

Выязны семінар быў прысвечаны важнай і сур’ёзнай тэме – “Рэалізацыя праграм падтрымкі, сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёўскай вобласці: вопыт, праблемы, перспектывы”. У парадак дня яго было ўключана наведванне “Цэнтра паліатыўнай дапамогі дзецям”, Магілёўскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця, абмеркаванне пытанняў узаемадзеяння органаў сацыяльнай абароны і ГА “Беларускі саюз жанчын”, мастацтва як метада сацыяльнай інклюзіі, педагагічнай падтрымкі сацыяльнай інтэграцыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і інш.

На мяжы Мінскай і Магілёўскай абласцей дэлегатаў сустракалі намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ.

Артысты РЦК падрыхтавалі музычны нумар, завяршэннем якога стала ўручэнне бялыніцкага каравая гасцям. Кожны паспрабаваў яго на смак і ацаніў на выдатна.

– Вельмі прыемна, што для дэлегацыі арганізавалі такі цёплы душэўны прыём, – сказала кіраўнік яе, намеснік старшыні ГА “Беларускі саюз жанчын” Надзея ЕРМАКОВА. – Дзякуй за гэта ўсім жанчынам, жыхарам раёна.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем