Темы

Адданы малой радзіме і любімай прафесіі

Шукаючы сабе занятак па душы, сучасныя маладыя людзі імкнуцца жыць у горадзе, так бы мовіць, бліжэй да цывілізацыі.

Але не ўсім даспадобы гарадская мітусня і хуткі рытм жыцця.

19-гадовы ляснік Кіраўскага лясніцтва Дзмітрый БАРОДЗІЧ застаўся на малой радзіме. Тут жывуць не толькі блізкія людзі, ёсць і любімае захапленне, да якога малады чалавек прыкіпеў з маленства.

Дзмітрый распавядае, што з таго часу, калі пабачыў працу вальшчыкаў лесу, пра іншае і думаць не хацеў, настолькі прывабіла яго гэта справа. Дарэчы, яго бацька Сяргей Пятровіч, які шчыруе лесніком у Кіраўскім лясніцтве, рэгулярна прымае ўдзел у спаборніцтвах лесарубаў. Ён шмат разоў атрымліваў высокія прызавыя месцы на спаборніцтвах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Зараз яго прафесійнае майстэрства пераймае сын.

– Бацька шмат чаму навучыў мяне, у тым ліку і правільнаму абыходжанню з бензапілой, – гаворыць Дзмітрый. – Гэта вельмі небяспечны інструмент, таму, працуючы на лесанарыхтоўцы, трэба быць максімальна сканцэнтраваным і асцярожным.

Дзмітрый Бародзіч неаднаразова прымаў удзел у рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах вальшчыкаў лесу. У Латвіі ён заняў ІІІ месца сярод юніёраў. У складзе рэспубліканскай зборнай пабываў у Польшчы, ва Украіне. Зараз рыхтуецца да рэспубліканскіх спаборніцтваў лесарубаў, якія пройдуць у Віцебску, і Міжнароднага першынства вальшчыкаў лесу ў Расіі.

– У вольны час таксама рыхтуюся да спаборніцтваў, адшліфоўваю сваё майстэрства, – кажа Дзмітрый. – Адна з самых складаных намінацый у спаборніцтвах – мантаж ланцуга бензапілы. Галоўнае, каб пры разборцы яе не дрыжалі рукі, таму ўсе рухі адточваю да аўтаматызму. Даўно прыкмеціў, што паспяховае выступленне ў большай ступені залежыць ад прафесіяналізму лесаруба, а не ад яго інструмента. 

Яшчэ адно захапленне маладога чалавека – матацыклы. Пакуль замацаваны за ім участак лесу аб’язджае на старэнькім “Мінску”, але ў хуткім часе плануе змяніць яго на больш магутную “Хонду”.

А яшчэ заўсёды стараецца дапамагчы бацькам па гаспадарцы, і з пляменнікамі, якіх у яго ўжо чацвёра, Дзмітрый не супраць пабавіцца.

– Ніколькі не шкадую, што не застаўся ў горадзе, – адзначае хлопец. – Хоць родная вёсачка Мяжонка вельмі маленькая і неперспектыўная, але менавіта яна надае сіл да новых перамог.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

         Фота аўтара.

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем