Темы

У Бялыніцкім і Круглянскім раёнах прайшло выязное пасяджэнне аблвыканкама

На мінулым тыдні ў Бялыніцкім і Круглянскім раёнах пад старшынствам губернатара Магілёўскай вобласці Леаніда ЗАЙЦА прайшло выязное пасяджэнне аблвыканкама, удзел у якім прынялі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл РУСЫ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Дзмітрый ГОБАРАЎ, старшыні райвыканкамаў і начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў аблвыканкама, арганізацый Прыдняпроўскага краю.

Папярэднічаў выязному пасяджэнню навучальны семінар, які прайшоў на базах ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і ЗАТ “ААБ-Агра Цяцерына” (Круглянскі раён), дзе ўдзельнікі яго наведалі машынныя двары гаспадарак і збожжаток апошняй.

На машынным двары райаграпрамтэхзабеспячэння ўдзельнікам семінара і выязнога пасяджэння аблвыканкама была выкладзена падрабязная аналітычная база звестак па двух пытаннях парадку дня выязнога пасяджэння аблвыканкама: “Аб ходзе нарыхтоўкі сельскагаспадарчымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці травяных кармоў на зімова-стойлавы перыяд 2019/2020 гадоў” і “Аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый Магілёўскай вобласці да правядзення ўборкі ўраджаю ў 2019 годзе”.

Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц назваў сённяшні перыяд пераломным у эканоміцы аграпрамысловага комплексу Прыдняпроўскага краю і патлумачыў, што ён такім з’яўляецца не проста, каб убраць вырашчанае. Пераломнасць заключаецца ў тым, што да 1 лістапада бягучага года неабходна закласці трывалы падмурак такому забеспячэнню развіцця сельскай гаспадаркі рэгіёну, каб у 2020 годзе галіна выйшла з эканамічнай стагнацыі і вярнулася на раней заваяваныя ў рэспубліцы пазіцыі. А работнікі АПК мелі заробак не меншы за 1 тысячу рублёў. На выкананне гэтай задачы самы непасрэдны ўплыў мае і ўвесь летне-асенні цыкл сельскагаспадарчых работ. На жаль, многія раёны рэгіёну, канстатавалася на семінары, адстаюць ад задання па тэмпах нарыхтоўкі травяных кармоў першага ўкосу. Ды і якасць назапашаных у большасці выпадкаў жадае быць лепшай. Стрэлы крытыкі былі адпраўлены на адрас старшыняў Быхаўскага, Клічаўскага, Круглянскага, Мсціслаўскага, Асіповіцкага, Шклоўскага, Клімавіцкага, Чэрыкаўскага райвыканкамаў. Хоць аб’ектыўных прычын для замаруджвання тэрмінаў сенакосных работ няма. Вырас добры ўраджай траў, у гаспадарках маецца патрэбны кадравы і тэхнічны рэсурсы, яны забяспечаны ГЗМ. Усім гэтым патрэбна па-гаспадарску распарадзіцца. Аднак праблема палягае ў арганізацыйным полі і распаўсюджваецца на дысцыплінарны маштаб.

Звернемся да статыстычнай канкрэтыкі, якую прывёў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Віктар ВІТКОЎСКІ. План кашэння траў першага ўкосу па Магілёўскай вобласці складае 202,2 тысячы гектараў. Па стане на 3 чэрвеня было ўбрана толькі 32 працэнты сенакоснай плошчы, хоць намячалася да паловы. Значнае адставанне ад выканання задання дапусцілі ў асноўным вышэй названыя раёны. У выніку, было нарыхтавана травяных кармоў толькі 5 працэнтаў да задання, што складае ў сярэднім па 1,64 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы пры заданні 10.

Па прагрэсіўных тэхналогіях, загортванне травяной масы ў палімерную плёнку забяспечвае высокую якасць кармоў і іх належнае захаванне, назапашана было толькі 9 працэнтаў да задання. І тое – дапамог наш раён, які на названую дату выканаў заданне на 40 працэнтаў. 

Маюцца недахопы і ў плане стварэння кармавой базы на перспектыву.

Прыкладам, дзеля паляпшэння структуры шматгадовых траў на пашах і лугапашавых угоддзях, павелічэння ўдзельнай вагі ў іх бабовых і бабова-злакавых травасумесяў, а значыць, і атрымаць значны аб’ём якасных кармоў, неабходна падсеяць 80 тысяч гектараў, перазалужыць 40 тысяч га. А для атрымання дадатковых аб’ёмаў зялёнай масы ў бягучы пашавы перыяд жывёлы трэба на 40 тысячах гектараў пасеяць паўкосныя і пажніўныя культуры. Як бачна, гэта праца павінна праводзіцца не заўтра-паслязаўтра, а ўчора і сёння. Як канстатавалася, названыя работы выкананы толькі на 10 тысячах гектараў. Фактычна, да перазалужэння не  прыступілі гаспадаркі Крычаўскага, Быхаўскага, Асіповіцкага і Глускага раёнаў.

І тут мне ўспомніўся старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, які неяк сказаў на адным з семінараў, што часта праводзяцца на базе яго гаспадаркі:

– У нас на зіму незаворанай не застаецца і сотка зямлі.

Да слова сказаць, і падчас семінара, і на выязным пасяджэнні аблвыканкама Леанід Заяц, Міхаіл Русы даволі часта звярталіся да вопыту работы СВК “Калгас “Радзіма”, яго старшыні, заклікаючы прысутных пераймаць, прымяняць тое, што ўжо напрацавана і праверана часам.

У непарыўнай сувязі з завяршэннем першага збору ўраджая траў звязваецца і пачатак жніва. Пры такім надвор’і праз два тыдні яно і пачнецца – з уборкі крыжакветкавых культур: рапсу і свірэпіцы. Менавіта таму неабходна хутчэй завяршыць уборку траў першага ўкосу, каб яны паспелі сфарміраваць ураджай другога ўкосу.

Сёлета Магілёўшчына запланавала атрымаць 1 мільён 170 тысяч тон збожжа, 85 тысяч тон масланасення рапсу, 8,6 тысячы тон ільновалакна, 330 тысяч тон цукровых буракоў, 51 тысячу тон агародніны, 151 тысячу тон бульбы.

Як адзначалі на семінары ў Бялынічах спецыялісты-аграрыі, на такі ўраджай сёлета і варта разлічваць. І зноў жа ўспомніўся пасыл губернатара: “Пераломны этап”. Збяром усё вырашчанае да апошняга зернятка, узмацніцца эканоміка, багацей зажывём…

Начальнік упраўлення механізацыі і нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр АДАМАЎ сказаў наступнае:

– У цэлым па нашай вобласці маецца 1253 камбайны і 389 зернеачышчальных-сушыльных комплексаў. Па стане на 30 мая іх гатоўнасць склала адпаведна 43 і 48 працэнтаў.

Спецыяліст адзначыў нізкую гатоўнасць да жніва ў шэрагу раёнаў вобласці, аднак запэўніў, што тэхнічны рэсурс дазволіць правесці жніво за 15-16 дзён. Пры спрыяльным надвор’і.

Разліковая нагрузка на адзін збожжаўборачны камбайн складае 271 гектар.

У нашым раёне, дзе сёлета камбайнавы парк, дзякуючы аграпрадпрыемству “Белдан” па вытворчасці зерня і дацкай беконнай свініны прыбавіўся на 10 сучасных камбайнаў і складае 59 машын, рабочая нагрузка на адзін збожжаўборачны агрэгат дасягае 268 га.

Губернатар Леанід Заяц папрасіў старшыняў райвыканкамаў узяць пад асабісты кантроль аказанне сельгасарганізацыямі раёнаў дапамогі па ўборцы збожжавых кліноў на прысядзібных участках.

Інфармацыю аб гатоўнасці гаспадарак раёна да правядзення ўборачных работ бягучага года давёў да ведама прысутных старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ.    

Аб тэхналагічных і тэхнічных аспектах падрыхтоўкі камбайнаў да жніва з мэтай змяншэння страт зерня, асабліва пры ўборцы крыжа-кветкавых культур, а таксама зернесушыльных комплексаў, складскіх памяшканняў распавялі начальнік упраўлення механізацыі і нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Магаблсельгасхарчу Аляксандр Адамаў, дырэктар цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў аблсельгасхарчу Якаў ЯРОЦКІ.

Старшыню аблвыканкама Леаніда Зайца і памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектара па Магілёўскай вобласці Міхаіла Русага асабліва зацікавіла выступленне Якава Усцінавіча. Кандыдат тэхнічных навук расказаў пра хібы заводскіх канструктараў зернеўборачных камбайнаў і прадэманстраваў, як тыя недапрацоўкі выпраўляюць на практыцы найлепшыя механізатары.

Якаў Яроцкі давёў да ведама прысутных інфармацыю аб тым, што павінен мець пры сабе камбайнер, і як мажліва выправіць ва ўмовах гаспадарак канструктарскія хібы.

Далей удзельнікі семінара пераехалі на Кругляншчыну.

На выязным пасяджэнні Магаблвыканкама, якое прайшло ў г. Круглае, быў прааналізаваны ход нарыхтоўкі сельгаспрадпрыемствамі вобласці травяных кармоў на будучы зімова-стойлавы перыяд і гатоўнасць сельгасарганізацый да правядзення ўборкі ўраджаю 2019 года.

Прызнана нездавальняючай праца 10 раёнаў рэгіёну па нарыхтоўцы травяных кармоў, выкананні заданняў па назапашванні іх у палімерную плёнку, падрыхтоўцы тэхнікі да жніва.

Вызначаны комплекс дадатковых арганізацыйных і тэхналагічных, упраўленчых мерапрыемстваў, якія дазволяць да 15 чэрвеня ўбраць першы ўкос ураджаю траў, а да 25 – цалкам завяршыць усю падрыхтоўчую работу да жніва бягучага года.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024