Темы

Распачалі канікулы бяспечна

Традыцыйная рэспубліканская прафілактычная акцыя МНС “Канікулы без дыма і агню” праходзіць у раёне. У рамках яе ратавальнікі РАНС правялі вучэнні ў летнім лагеры, што размясціўся ў школе  вёскі Стараселле.

У паўнамаштабных вучэннях прынялі ўдзел усе дзеці, якія знаходзяцца ў лагеры на адпачынку.

Спачатку для іх выхавальнікаў быў праведзены падрабязны інструктаж, загадзя размеркаваны абавязкі пры надзвычайнай сітуацыі: напрыклад, хто адказвае за выклік ратавальнікаў, сустракае іх і распавядае аб здарэнні. За ходам трэніроўкі сачыў начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ.

Па легендзе, пажар узнік на другім паверсе школы, але ў якім менавіта памяшканні, невядома. Спрацаваў сігнал трывогі, і дзеці разам з выхавальнікамі і іншымі работнікамі былі паспяхова эвакуіраваны з будынка. Дзяцей пералічылі, каб пераканацца, што ўсе пакінулі лагер.

Праз лічаныя хвіліны на месца здарэння прыбылі ратавальнікі Старасельскага паста РАНС. Хутка разведалі, што здарылася, і пачалі прадпрымаць меры па ліквідацыі меркаванага ўзгарання. Колькі хвілін – і справа была зроблена. Рабяты ўвесь час з захапленнем сачылі за дзеяннямі пажарных.

Пасля для падвядзення вынікаў вучэнняў усіх удзельнікаў запрасілі ў актавую залу.

– Былі некаторыя недахопы ў працы як з боку работнікаў лагера, так і ратавальнікаў, – адзначыў падчас збору Віталь Воранаў. – Напрыклад, не ўдакладнілі, ці адключана электрычнасць у будынку па прыбыцці на месца. Але ў астатнім спрацавалі добра.

Ад Машчаніцкага сельвыканкама школе быў уручаны каштоўны падарунак, у тым ліку і новы прыбор АПА.

Гульню ў асацыяцыі, звязаныя з выратаваннем, правяла з дзецьмі інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ. Таксама разам з ёй рабяты вучыліся правільна выклікаць пажарных, паглядзелі некалькі тэматычных мульцікаў, а потым адправіліся на вуліцу, дзе мерапрыемства працягнулася. Там дзеці змаглі трапіць у кабіну пажарнай машыны, пазнаёміцца з яе ўнутраным абсталяваннем. З задавальненнем прымяралі шлемы і маскі з рэспіратарамі, якімі штодзённа карыстаюцца ў сваёй рабоце ратавальнікі.

А завяршэннем мерапрыемства стала любімая дзіцячая забава, якая заўсёды выклікае ў маленькіх гледачоў вялікае задавальненне, – дэманстрацыя тушэння пажару вадой пры дапамозе пажарнай машыны.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость
Президент

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем