Темы

Выявілі шэраг парушэнняў

У выніку праведзенай Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверкі МГКУП “Упраўленне камунальных прадпрыемстваў” выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства пры ажыццяўленні ім функцый заказчыка на будаўніцтва за кошт бюджэтных сродкаў асобных дзяржаўных аб’ектаў у Магілёве.

На прадпрыемстве спынена неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў пры выкананні мерапрыемстваў па паскоранай замене ліфтаў. У выніку, па 44 такіх аб’ектах дасягнута эканомія каштарыснай вартасці замены 92 пасажырскіх ліфтаў на агульную суму 384,1 тыс. рублёў.

Арганізацыяй дапушчаны завышэнні кошту аб’ектаў замены ліфтаў і добраўпарадкавання Магілёва на 81,7 тыс. рублёў, эксплуатацыя не прынятых ва ўстаноўленым парадку шэрагу такіх аб’ектаў, парушэнне па асобных з іх правілаў зацвярджэння праектна-каштарыснай дакументацыі, незабеспячэнне належнага ўліку зваротных матэрыялаў ад разборкі старога ліфтавага абсталявання.

Па выніках праверкі Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні МГКУП “Упраўленне камунальных прадпрыемстваў” і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

          Юрый ФРАЛОЎ,

          першы намеснік старшыні

          Камітэта дзяржкантролю

            Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем