Темы

Клопат аб састарэлых

Лета – гарачая пара для вяскоўцаў і дачнікаў. Недахоп увагі з боку дзяцей яны кампенсуюць справамі агароднымі. Ратавальнікі прапануюць годную альтэрнатыву: новую акцыю “З клопатам пра бяспеку малой радзімы”.

Яна будзе праходзіць 2 разы на год – з чэрвеня па ліпень і з верасня па кастрычнік у сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах і аграсядзібах. Яе мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі ад іх людзей пенсійнага і пажылога ўзросту. Спецыяльна для іх у населеных пунктах на адкрытых пляцоўках перад сельскім клубам, каля сельсаветаў і ў парках пройдуць тэматычныя “Кірмашы бяспекі”. Кожны наведвальнік кірмашу знойдзе сабе занятак па душы: будуць арганізаваны гульнёвая зона з навучальнымі пляцоўкамі “Пабаўце час з карысцю”, “Жучкі-павучкі”, “Бяспечны электрык”, забаўляльнымі конкурсамі; дэманстрацыйная зона з паказам пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі; гандаль таварамі народнага спажывання; творчая – з майстар-класамі па аквагрыме, арыгамі; прыгажосці з майстар-класамі па стрыжцы, макіяжы, манікюры; ЗОЖ-пляцоўка, дзе будзе праводзіцца вымярэнне ціску, навучанне навыкам першай дапамогі; фота-зона.

                     Кацярына ЛЮБІВАЯ,

                     інспектар ГПіУГ РАНС.

 

 

Последние новости

РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько в Беларуси пионеров и октябрят, рассказали в БРПО

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем