Темы

Выпіў, падмануў…

Да пакарання ў выглядзе штрафу ў памеры 30 бв (765 рублёў) асуджаны раённым судом па арт. 400 КК РБ жыхар аг. Цяхцін Ж.

Увечары ў лютым Ж. разам са сваім сябрам П. добра выпілі. Прачнуўшыся раніцай, зразумелі, што грошай на спіртное больш няма. А працягнуць застолле хацелася. Рашэнне гэтай праблемы яны знайшлі не толькі нестандартнае, але і супрацьзаконнае.

Пайшлі да свайго знаёмага, каб закласці мабільны тэлефон. За прыладу сувязі, якая належыла П., атрымалі 40 рублёў. Тут жа патрацілі іх на спіртное. Але высветлілася, што тэлефон П. падарыла яму маці. Жанчына не змагла датэлефанавацца да сына і прыйшла да яго. П. падмануў маці, паведаміў, што мабільніка няма. Маці прыгразіла, што звернецца ў міліцыю, калі тэлефон не будзе знойдзены ў бліжэйшы час.

Тады Ж. вырашыў патэлефанаваць супрацоўнікам РАУС першым. Ён паведаміў, што прыладу сувязі, кошт якой складае каля 400 рублёў, скрала невядомая асоба. Праваахоўнікі хутка разабраліся ў дэталях справы.

Ж. з 2015 года знаходзіцца на ўліку ва ўрача-нарколага з дыягназам: “Ужыванне алкаголю са шкоднымі наступствамі”, раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Абцяжарвала яго віну знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення падчас зробленага злачынства.

                     Ігар БЕЛЬСКІ,

                     старшы следчы РАСК.

 

Последние новости

Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем