Праскочыць, апярэдзіць і… не даехаць…
Дарожна-транспартныя здарэнні сёння, на жаль, не рэдкасць. Акрамя таго, што псуецца транспарт, гінуць і атрымліваюць траўмы людзі. За 5 месяцаў бягучага года ў нашай вобласці ў ДТЗ загінулі 13 чалавек, 129 атрымалі траўмы.
Такая сітуацыя тлумачыцца тым, што многія вадзіцелі асэнсавана парушаюць правілы дарожнага руху. Складваецца ўражанне, што многія кіроўцы паводзяць на дарозе сябе вельмі бяспечна, гуляюць, як дзеці, “наперагонкі”, а пасля апраўдваюцца: “не заўважыў”, “не прапусціў”, “парушыў”…
Трэба ведаць, што кожнае непрадуманае дзеянне на дарозе можа прывесці да непапраўных наступстваў, бо амаль за кожнай аварыяй стаіць віна канкрэтнага чалавека.
Вельмі часта ДТЗ адбываюцца на скрыжаваннях. Вадзіцелям трэба асабліва строга выконваць правілы дарожнага руху на скрыжаваннях, якія не рэгулююцца. Калі вы пад’язджаеце да скрыжавання, дзейнічайце спакойна, не спяшайцеся. Калі хтосьці з вадзіцеляў спяшаецца і хоча “праскочыць”, лепш прапусціць яго.
Кожны павінен ведаць, што дарога – гэта не гульня, а ПДР служаць не для вашых абмежаванняў, а для бяспекі.
Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,
інспектар АДАІ РАУС.