Праверылі, выдалі рэкамендацыі
Маніторынг ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” быў праведзены інспекцыяй нагляду і прафілактыкі РАНС.
У ходзе яго быў выяўлены шэраг парушэнняў. Сярод іх: адсутнасць агульнааб’ектавай інструкцыі, неадпаведнасць плана эвакуацыі патрабаванням, неправядзенне навучання службовай асобы па кірунку “Забеспячэнне пажарнай бяспекі”, заняткаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму з асобамі, адказнымі за бяспеку, праверкі працаздольнасці ўнутранага супрацьпажарнага водаправода і іншыя парушэнні. Па выніках маніторынгу в. а. дырэктара завода Андрэю КУЗНЯЦОВУ былі вынесены рэкамендацыі па ліквідацыі гэтых парушэнняў.
Дзмітрый ШАЎЧАНОК,
інспектар ІНіП РАНС.