Темы

Святочны канцэрт прайшоў у РЦК напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў

Святочны канцэрт прайшоў у РЦК напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў. Сёлета ён стаў асаблівым, паколькі сістэма аховы здароўя Беларусі адзначае векавы юбілей.

Па традыцыі з уступным словам звярнуўся да медработнікаў і прысутных у зале гасцей галоўны ўрач ЦРБ Павел МАНЬКО. Ён адзначыў, што ўвесь калектыў, а гэта 50 урачоў, 197 медсясцёр і фельчараў, 220 санітарак і іншы персанал сёння стаіць на варце здароўя жыхароў нашага раёна.

– Ва ўсіх іх шчырыя сэрцы, інакш яны не абралі б гэту прафесію, не служылі б ёй так самааддана, – падкрэсліў Павел Аляксандравіч. – Прыемна, што ўся наша праца дае пэўныя вынікі. Прызнаннем заслуг з’яўляюцца перамогі на розных узроўнях. Напрыклад, па выніках працы ў 2017 годзе ЦРБ прызнана лепшай на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе, а за 2018 год на рэспубліканскім узроўні адзначана Нежкаўская АУАП.

Таксама галоўны ўрач звярнуў увагу на тое, што за пяць месяцаў бягучага года медыкам удалося выканаць усе асноўныя паказчыкі дзейнасці.

– Адзначаецца зніжэнне смяротнасці ў працаздольным узросце, анкалагічнай занядбанасці, выхаду на інваліднасць, смяротнасці ад хвароб сістэмы кровазвароту.

Далей увазе гледачоў быў прадстаўлены фільм, прысвечаны 100-годдзю стварэння сістэмы аховы здароўя Беларусі. У ім былі акрэслены асноўныя вехі развіцця райбальніцы ў гэты перыяд, дадзена інфармацыя пра найбольш значныя падзеі, якія адбываліся ў галіне аховы здароўя раёна ў 2018-2019 гадах і ўжо сталі гісторыяй.

Звяртаючыся да медыкаў з віншаваннямі, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА адзначыла, што сучасны свет імкліва змяняецца: развіваюцца тэхналогіі, паскараецца тэмп жыцця, ламаюцца стэрэатыпы, пераацэньваюцца прыярытэты. Але, нягледзячы на гэта, як і шмат гадоў таму, чулым сэрцам, залатым рукам медыкаў даверана самае каштоўнае – жыццё і здароўе грамадзян.

– Ніякая, нават самая сучасная матэрыяльная база аховы здароўя, не прынясе жаданага эфекту без удзелу вас – усіх тых, хто абраў гэта вялікае прызванне – быць медыцынскім работнікам, – падкрэсліла Ірына Уладзіміраўна. – Шчыра дзякую вам за ваш прафесіяналізм, цярпенне і міласэрнасць.

Ад імя раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, са словамі віншавання звярнулася да людзей у белых халатах старшыня яго Святлана ПАТАПЧЫК. Яна пажадала медыкам поспехаў у прафесіі, удзячных пацыентаў, задавальнення ад працы, якую яны штодня выконваюць.

Асаблівая ўвага падчас святочнага канцэрта была нададзена маладым спецыялістам, якія яшчэ толькі пачынаюць свой прафесійны шлях, і тым, дзякуючы каму ў райбальніцы склаліся свае традыцыі, каласальны вопыт якіх перадаецца з пакалення ў пакаленне – ветэранам працы.

– Упэўнена, што маладыя работнікі будуць прымнажаць традыцыі нашых вопытных калег, якія прысвяцілі сваё жыццё і здароўе таму, каб зараз мы працавалі ў такіх умовах, – адзначыла галоўны ўрач райЦГЭ Алена ДАМАРАЦКАЯ.

Словы ўдзячнасці гучалі ў той дзень і на адрас спонсарскіх арганізацый, якія з году ў год дапамагаюць паляпшаць матэрыяльную базу ЦРБ, зрабіць памяшканні яе больш утульнымі і камфортнымі для пацыентаў. Гэты год не стаў выключэннем. Падарункавы сертыфікат на суму 2000 рублёў перададзены Нежкаўскай АУАП ад праўлення СВК “Калгас “Радзіма”, а ад ПМК № 241 – 1700 рублёў на набыццё і ўстаноўку мультысістэмы кандыцыянавання ў стаматалагічныя кабінеты паліклінікі.

На працягу святочнага вечара ганаровыя граматы, граматы, грашовыя і падарункавыя сертыфікаты галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, райвыканкама, абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя, абласнога Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, РА ГА “Беларускі саюз жанчын” і інш.  атрымалі лепшыя работнікі сістэмы аховы здароўя раёна, якія дасягнулі поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.

З нагоды святкавання 14 чэрвеня Сусветнага дня донара за актыўны ўдзел у донарстве крыві нагрудныя знакі адрознення Міністэрства аховы здароўя “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь” і грашовыя прэміі ўручаны работнікам ЦРБ Таццяне НЕВЯДОМСКАЙ і Алене КРУПЕННІК.

Акрамя таго, што работнікі ЦРБ добрасумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі, яны яшчэ прымаюць актыўны ўдзел у прафілактычных акцыях, спартыўных спаборніцтвах вобласці і раёна, мастацкай самадзейнасці. Свае ўменні ў апошнім напрамку медыкі прадставілі падчас канцэрта. Яны спявалі, чыталі вершы, ставілі тэатралізаваныя мініяцюры. Адным словам – дарылі калегам добры настрой. А дапамагалі ім у гэтым салісты, музычныя, інструментальныя і харэаграфічныя калектывы РЦК і ДШМ.

Марыя БАРАНАВА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024
Культура

Отчётный концерт «Запрашаем да нас у госці» прошел в Вишовском СЦКД

29 апреля 2024
Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024